Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 верасня 2022, 09:19

Анлайн-экскурсію па адзіным у Расіі музеі Янкі Купалы правядуць для ўдзельнікаў форуму ў Магілёве

27 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Магілёве да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы пройдзе прафесійны форум "Biblio-Перазагрузка", паведамілі БЕЛТА ў Цэнтралізаванай сістэме дзяржаўных публічных бібліятэк горада.

Удзел у мерапрыемстве, якое адбудзецца 28 і 29 верасня, прымуць спецыялісты бібліятэк розных сістэм і ведамстваў краіны, а таксама Расіі і Казахстана. Пачэснымі гасцямі стануць прадстаўнікі расійскіх Ліпецка і Тамбова, якія падзеляцца сваімі практыкамі работы. Арганізатары запрашаюць далучыцца да мерапрыемства не толькі прафесіяналаў бібліятэчнай справы, але і літаратуразнаўцаў, і проста зацікаўленых. "Форум стане важным этапам у фарміраванні наватарскага погляду на мадэрнізацыю бібліятэк", - адзначылі яны.

У праграме форуму 28 верасня запланавана віртуальная сустрэча са спецыялістамі з Чэлябінска, Мурманска і Магнітагорска (Расія), а таксама Усць-Каменагорска (Казахстан). У другі дзень мерапрыемства, 29 верасня, адбудуцца купала-коласаўскія чытанні, дзе можна будзе яшчэ раз акунуцца ў творчасць вялікіх аўтараў і віртуальна наведаць адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы ў вёсцы Печышча філіяла Нацыянальнага музея Татарстана.

Прыняць удзел таксама можна і віртуальна: на сайце ўстановы csgpb.mogilev.by і на інфармацыйным рэсурсе форуму можна азнаёміцца з відэадакладамі спецыялістаў з Тулы, Самары, Благавешчанска, Пензы, Мінска, Магілёва і Бабруйска. Для тых, хто хоча падключыцца да форуму анлайн, будзе весціся прамая трансляцыя на YouTube-канале ўстановы "Бібліятэкі Магілёва".

Арганізатарам форуму выступае Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва пры падтрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі