Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лістапада 2021, 09:32

Амерыканскі рэжысёр: для мяне вялікае шчасце прыехаць у родную Беларусь і ўбачыць, як тут жывуць

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частка каманды амерыканскіх кінематаграфістаў, якія знялі дакументальную стужку пра першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, мае беларускія карані. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, расказалі рэжысёр Ігар Лапацёнак, прадзюсары Ігар Кобзеў і Вера Тамілава, якія ў камандзе амерыканскага рэжысёра Олівера Стоўна знялі дакументальны фільм "Qazaq. Гісторыя залатого чалавека".

Усе трое сталі ўдзельнікамі прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА і падзяліліся падрабязнасцямі стварэння кінастужкі, перспектывамі творчай дзейнасці. Як аказалася, усе яны з беларускімі каранямі, цяпер жывуць і займаюцца кінематаграфічнымі праектамі ў ЗША.

Ігар Кобзеў - беларус і вельмі рады магчымасці прыехаць на сваю радзіму, удзельнічаць у XXVII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", дзе быў прадстаўлены фільм пра Нурсултана Назарбаева.

"Перш за ўсё я беларус, - так прадставіўся Ігар Лапацёнак, які таксама лічыць Беларусь роднай. - Мае маці, бабуля з дзядулем родам з Гомельскай вобласці, хоць сам я нарадзіўся ва Украіне. Для мяне прыехаць на радзіму, дзе я апошні раз быў у 1988 годзе, гэта вялікае шчасце, і вялікае задавальненне ўбачыць, як вы жывяце, які цудоўны горад Мінск, якая цудоўная тут публіка".

У Веры Тамілавай дзядуля па лініі маці напалавіну беларус.

"Ну вось, цяпер журналісты напішуць, што гэта беларускі фільм", - пажартаваў Ігар Лапацёнак, калі на прэс-канферэнцыі высветлілася, што ўсе яе госці маюць сувязь з Беларуссю.

У пазаконкурснай праграме Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" 24 лістапада быў паказаны дакументальны фільм "Qazaq. Гісторыя залатого чалавека". У інтэрв'ю Оліверу Стоўну Нурсултан Назарбаеў шчыра і сумленна ўпершыню расказаў аб сваіх памылках і сямейных трагедыях, аб разбуральнай рабоце ў краіне Фонду Сораса, аб двайных стандартах у палітыцы, выказаў асабістае меркаванне аб сусветным парадку дня і зрабіў прагнозы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі