Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Амерыканская прэм'ера фільма "Хрусталь" адбудзецца адразу на двух кінафестывалях

Культура 06.12.2018 | 11:46
Кадр з фільма "Хрусталь"
Кадр з фільма "Хрусталь"

6 снежня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Фільм Дар'і Жук "Хрусталь", вылучаны ад Беларусі на прэмію "Оскар", у канцы студзеня 2019 года будзе ўдзельнічаць у праграме адразу двух амерыканскіх кінафестываляў. Аб гэтым рэжысёр паведаміла ў інтэр'ю ТАСС.

Як расказала Дар'я Жук, амерыканская прэм'ера адбудзецца адначасова на Міжнародным кінафестывалі ў Санта-Барбары і на фестывалі Slamdance ў Парк-Сіці.

Фільм "Хрусталь" увайшоў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе аб'яўлены 22 студзеня 2019 года, а 24 лютага ў Галівудзе адбудзецца 91-я цырымонія ўручэння "Оскара". Разважаючы аб тым, якая карціна можа паспаборнічаць за "Оскар", Дар'я Жук адзначыла, што фільм павінен быць, з аднаго боку, даступным, з другога - незвычайным, важна захаваць баланс. У прыватнасці, яна вылучыла карціны "Халодная вайна" Паўла Паўлікоўскага, "Рома" Альфонса Куарона.

Дзеянне беларускага фільма "Хрусталь" разгортваецца ў 1996 годзе, гісторыя навеяна юнацтвам самой Дар'і Жук. Дзяўчына-дыджэй, якая жыве ў Мінску, марыць пераехаць у Чыкага, каб стаць прафесіяналам. Пры афармленні дакументаў на візу яна дапускае памылку, з-за чаго ёй даводзіцца правесці тыдзень у маленькім заводскім гарадку, жыхары якога далёкія ад нонканфармісцкага свабоднага духу.

Паводле слоў рэжысёра, яна хацела прадставіць канфлікт у грамадстве, агаліць непрыемныя моманты, што неабходна для любога драматычнага твора. Яе задачай было паказаць "пералом у грамадстве, і верх, і ніз, і гумар, і боль, і радасць, і гора".

Здымки фільма "Хрусталь" праходзілі ў Беларусі. У яго стварэнні прымалі ўдзел кінакампанія "Дэмарш-фільм", Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", кампаніі Unfound Content, Fusion Features, Vice Films (ЗША), а также нямецкія і расійскія прадзюсары. Сусветная прэм'ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах. У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні ўдастоіўся двух прызоў у конкурсе "Кіпрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. У верасні карціна атрымала Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. У Беларусі карціна выйшла ў пракат 30 жніўня.

На пытанне аб сваіх будучых кінапраектах рэжысёр канкрэтны адказ не дала. "Мне вельмі цікава прадаўжаць даследаваць жаночы свет, - сказала яна. - Мужчынская смеласць на экране крыху прыелася, я на гэтым вырасла, хочацца нечага новага. Хутчэй за ўсё, гэта зноў будзе кіпрадукцыя, магчыма, Расіі і Беларусі разам з еўрапейскімі краінамі. Універсальная тэма. Думаю, гэта будзе гісторыя аб рэальным героі, як і ў фільме "Хрусталь".

Дар'я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям'і журналістаў. У 16 гадоў выехала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Рэжысёр і прадзюсар многіх кароткаметражных карцін, сярод якіх фільм "Сапраўдная амерыканка", які прымаў удзел у фестывалях па ўсім свеце і атрымаў дыплом Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2015".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.