4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжысёра кіно і тэатра, акцёра, мастацкага кіраўніка Тэатра-студыі кінаакцёра пры кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандра Яфрэмава ўзнагародзілі нагрудным знакам "Выдатнік кінематаграфіі Кыргызскай Рэспублікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Узнагароджанне адбылося ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў час правядзення мерапрыемстваў Нацыянальнага конкурсу XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Пасля спектакля "Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў", які быў пастаўлены Аляксандрам Яфрэмавым, нагрудны знак уручыла старшыня Нацыянальнага конкурсу, заслужаны дзеяч культуры Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі Асоль Малдакматава.



"Аляксандр Васільевіч шмат гадоў узначальвае кінафестываль "Лістапад" і адначасова дапамагае кінематаграфістам Кыргызскай Рэспублікі ўдзельнічаць у ім. Гэта вельмі важна: граніцы не толькі раз'ядноўваюць, але і злучаюць. Творчыя людзі становяцца сувязнымі ніцямі, якія аб'ядноўваюць народы і культуры, дапамагаюць весці дыялог. Мы высока цэнім уклад Аляксандра Васільевіча ў гэту справу", - адзначыла Асоль Малдакматава.
Гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана ў кінематаграфіі, Асоль Малдакматава выказала надзею на сумесныя праекты і магчымасць стварэння кінапрадукцыі.
Аляксандр Яфрэмаў выказаў шчырую ўдзячнасць. "Для мяне гэта надзвычай прыемна. Нашы краіны дружныя, мы добра ведаем адзін аднаго і гэтыя фестывалі даюць нам вельмі многае. Мы сустракаемся і супастаўляем тыя каштоўнасці, дзеля якіх існуе кінематограф і наша мастацтва", - падкрэсліў рэжысёр.
Узнагароджанне адбылося ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў час правядзення мерапрыемстваў Нацыянальнага конкурсу XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Пасля спектакля "Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў", які быў пастаўлены Аляксандрам Яфрэмавым, нагрудны знак уручыла старшыня Нацыянальнага конкурсу, заслужаны дзеяч культуры Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі Асоль Малдакматава.



"Аляксандр Васільевіч шмат гадоў узначальвае кінафестываль "Лістапад" і адначасова дапамагае кінематаграфістам Кыргызскай Рэспублікі ўдзельнічаць у ім. Гэта вельмі важна: граніцы не толькі раз'ядноўваюць, але і злучаюць. Творчыя людзі становяцца сувязнымі ніцямі, якія аб'ядноўваюць народы і культуры, дапамагаюць весці дыялог. Мы высока цэнім уклад Аляксандра Васільевіча ў гэту справу", - адзначыла Асоль Малдакматава.Гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана ў кінематаграфіі, Асоль Малдакматава выказала надзею на сумесныя праекты і магчымасць стварэння кінапрадукцыі.
Аляксандр Яфрэмаў выказаў шчырую ўдзячнасць. "Для мяне гэта надзвычай прыемна. Нашы краіны дружныя, мы добра ведаем адзін аднаго і гэтыя фестывалі даюць нам вельмі многае. Мы сустракаемся і супастаўляем тыя каштоўнасці, дзеля якіх існуе кінематограф і наша мастацтва", - падкрэсліў рэжысёр.
XXXII Мінскі Міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць у Беларусі з 30 кастрычніка па 6 лістапада пад лозунгам "Глядзі. Жыві. Шануй". Для ўдзелу ў фестывалі было пададзена больш за 3,3 тыс. заявак са 108 краін, адабрана 130 фільмаў з 55 краін. На "Лістападзе" традыцыйна прадстаўлены фільмы з Расіі, Кітая, Індыі, Ірана, Пакістана, В'етнама. Таксама будуць работы з Камбоджы, Марока, Венесуэлы, Танзаніі, Калумбіі, ЗША і іншых краін.-0-

















Фота Мікалая Пятрова
