Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лістапада 2016, 16:32

Аляксандр Мінёнак выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" пад дзявятым нумарам

15 лістапада, Валета /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Мінёнак разам з шоу-балетам "Сенсацыя" выступіць на фінальным шоу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" у горадзе Валета пад дзявятым нумарам, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні ўвечары ў г.Валета адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму, а таксама жараб'ёўка ўдзельнікаў, якая вызначыла, хто будзе выступаць у першай групе, а хто - у другой. Беларус Аляксандр Мінёнак трапіў у першую. Далей арганізатары размяркоўвалі парадак нумароў у групах у залежнасці ад рэжысуры шоу. У выніку дынамічная і жвавая песня "Музыка маіх перамог" прагучыць на фінальным шоу 20 лістапада дзявятай.

"Мяне задавольвае, - пракаменціраваў Саша Мінёнак. - Наогул, хацелася б выступаць самым апошнім, каб лепш запомніцца. Але я замыкаю першую групу - і гэта таксама добра".

Беларуская дэлегацыя не хоча рабіць прагнозы адносна шанцаў нашага нумара на перамогу. Самі артысты ставяць сабе за мэту дастойна, без памылак выступіць на конкурсе. І вядуць відэаблог пра свой час на Мальце. Напрыклад, на афіцыйнай старонцы Аляксандра Мінёнка ў Instagram з'явілася кароткае, але эфектнае відэа юнакоў і дзяўчат, якія катаюцца на гіраскутарах па калідоры атэля пад "Музыку маіх перамог".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі