ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 14 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2021, 12:27

Альбом "Напалеон Орда" прэзентуюць 20 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя альбома "Напалеон Орда" пройдзе 20 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Альбом "Напалеон Орда" з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі і выдавецтва "Беларусь". "У выданні сабрана і прадстаўлена 190 гравюр з выявамі беларускіх архітэктурных помнікаў, палацаў і мястэчак XIX стагоддзя. Многія з іх публікуюцца ўпершыню", - адзначылі арганізатары.

У час мерапрыемства пройдуць: сустрэча з удзельнікамі выдавецкага праекта і экспертамі; выступленне аўтара ўступнага артыкула і складальніка выдання - намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандра Сушы; выстава-прагляд выданняў, прысвечаных Напалеону Ордзе як майстру архітэктурнага пейзажу. Дапоўняць выставу арыгінальныя лінагравюры мастака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі.

Выдавецкая навінка адзначана дыпломам пераможцы і знакам-сімвалам "Малы залаты фаліянт" у намінацыі "За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Напалеон Орда - мастак, кампазітар, піяніст, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін з самых вядомых майстроў архітэктурнага пейзажу: сярод яго акварэлей і графічных работ больш за 200 паказваюць куткі Беларусі. Буйнейшая айчынная калекцыя літаграфій, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, стала асновай для шэрага запатрабаваных выданняў, прысвечаных асобе мастака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі