12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" узнагародзілі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Конкурс у Беларусі праводзіцца ўжо трэці раз і традыцыйна накіраваны на прэзентацыю і падтрымку таленавітай моладзі. У гэтым годзе ўдзельнікі спаборнічалі ў намінацыях "Скульптура", "Жывапіс", "Графіка", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва", "Мастацкая дынастыя" і "За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва".
На ўдзел у конкурсе было пададзена больш за 200 заявак ад студэнтаў, навучэнцаў і выпускнікоў больш як 30 профільных устаноў адукацыі краіны.

У намінацыі "Жывапіс" прызавое месца заняла магістрантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганна Раманенка з работай "Наш абавязак - памятаць". "Я хацела падрыхтаваць работу, звязаную з захаваннем памяці, але не маляваць зброю, ваенную тэхніку або форму. Хацелася ўзяць больш творчую і цёплую тэму. Таму я пастаралася перадаць, як бацька абараняе сваё дзіця, як памяць пра абавязак, пра тое, што трэба берагчы наша будучае пакаленне, нашых дзяцей", - расказала яна пра работу, якую рыхтавала да 80-годдзя Перамогі.
Натхненнем для вобраза дзяўчынкі, намаляванай на карціне, сталі ваенныя фатаграфіі дзяцей, убачаныя Ганнай Раманенка ў музеях. На выкананне задумкі ёй спатрэбілася каля пяці месяцаў.
У намінацыі "Скульптура" пераможцам стаў Фёдар Шурмялёў з работай "Шлях". Для яго гэта не першае "Трыенале". Ён ужо займаў прызавое месца ў намінацыі "Літаграфія". У аснову работы Фёдара пакладзена экалагічная тэматыка. Вялікі спіл дрэва з кольцамі жыцця трымаецца на невялікай постаці чалавека. "Сэнс у тым, што чалавек можа як нешта дрэннае зрабіць, знішчыўшы нейкія віды жывёл, дрэў і раслін, так і ўсё гэта захаваць", - расказаў ён.
"Трыенале", паводле слоў Фёдара Шурмялёва, як і многія такія конкурсы, адыгрывае важную ролю для творчай супольнасці. "З аднаго боку, гэта саперніцтва, якое прыводзіць да росту. З другога - любому аўтару важна паказваць сябе, глядзець на калег. Тут сапраўды зрэз сучасных маладых аўтараў", - адзначыў удзельнік.
Ва ўзнагароджанні пераможцаў прыняў удзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў - начальнік упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры і член журы конкурсу Вадзім Зайцаў. Ён адзначыў, што на такіх мерапрыемствах заўсёды хочацца ўбачыць нешта новае. "І ў гэтым выпадку хочацца адзначыць, што журы конкурсу доўга не магло выбраць пераможцу. І ўсё таму, што ўзровень работ быў высокі", - падкрэсліў ён.
Арганізатарамі конкурсу традыцыйна выступілі Міністэрства культуры і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Намеснік дырэктара па творчай рабоце цэнтра Алеся Іназемцава падкрэсліла, што трэцяе "Трыенале маладых мастакоў" па-сапраўднаму адбылося. "На мой погляд - гэта адно з самых значных мерапрыемстваў па падтрымцы маладых таленавітых мастакоў у нашай краіне. І экспазіцыя рэспубліканскай выставы паказала, якія тэмы, вобразы, напрамкі навогул былі актуальныя для беларускага грамадства за гэтыя тры гады і актуальныя сёння", - адзначыла яна.

Выстава ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца 13 снежня. Па традыцыі гледачы экспазіцыі змогуць аддаць свой голас за ўдзельніка, які спадабаўся, і выбраць пераможцу ў намінацыі "Глядацкая сімпатыя".-0-