Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 мая 2020, 19:03

Акцыя "Ноч музеяў" пройдзе анлайн

11 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Штогадовая міжнародная акцыя "Ноч музеяў" упершыню ў Беларусі пройдзе ў анлайн-фармаце 16 мая. Спецыяльна да гэтай падзеі Нацыянальны гістарычны музей і каманда рок-фолк-оперы "Чарадзей" адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

"Асобныя нумары з рок-фолк-оперы "Чарадзей" прагучаць у акустычным выкананні. Роля галоўнай гераіні ў спектаклі - багіні Мары - дасталася салістцы групы "У нескладовае" Кацярыне Поцюс. Паводле сюжэта яна адпраўляецца на пошукі Усяслава Чарадзея, якога сыграе саліст ансамбля "Купалінка" Уладзімір Сцепанкоў", - расказалі ў музеі.

Прамы эфір будзе даступны ў 21.00 бясплатна для ўсіх жадаючых у любым пункце свету. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дасць магчымасць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі "Ночы музеяў" у анлайн-фармаце і ўбачыць з розных ракурсаў усё, што адбываецца ў выставачных залах.

Рок-фолк-оперу "Чарадзей" напісаў беларускі кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў паводле матываў летапісных крыніц, у якіх згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм'ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, потым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі