ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 ліпеня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лютага 2018, 15:22

Акцыя "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям" стартуе ў час кніжнай выстаўкі

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям" стартуе ў час XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Акцыя накіравана на падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай рускай літаратурай.

Прэс-прэзентацыя акцыі адбылася 1 лютага. Былі прадстаўлены выданні сучасных беларускіх аўтараў, якія прымуць у ёй актыўны ўдзел, агучаны ўмовы правядзення. Падрабязнасцямі падзяліліся галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, дзяржаўных выдавецтваў "Беларусь", "Народная асвета", "Пачатковая школа", "Адукацыя i выхаванне", РВУ "Выдавецкі дом "Звязда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі