Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2022, 12:08

Актрыса Святлана Сухавей расказала, на якія тэмы трэба здымаць беларускае кіно

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускай гільдыі акцёраў кіно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, актрыса тэатра і кіно Святлана Сухавей на цырымоніі ўшаноўвання дзеячаў культуры з нагоды 98-годдзя беларускага кінематографа ў комплексе "Дыпсэрвіс Хол" расказала, на якія тэмы трэба здымаць беларускае кіно, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я думаю, што акцёры як ніхто іншы зацікаўлены, каб былі жывыя-здаровыя нашы вялікія аператары, рэжысёры, якія памятаюць тое савецкае кіно і ведаюць, чаго нам цяпер вельмі, на жаль, не хапае: дабра, любові, вечных тэм, каб сэрца зайшлося, забілася, мы праслязіліся і падумалі пра лепшыя чалавечыя якасці. Я спадзяюся, што такое кіно будзе", - сказала Святлана Сухавей.

А акцёры, паводле яе слоў, заўсёды з радасцю прымуць прапановы кінастудый. "Вялікае кіно наперадзе, я думаю. Вельмі хачу, каб на нашай кінастудыі быў такі ж вялікі рух, як некалькі дзесяцігоддзяў таму, калі мы, сустракаючы адзін аднаго, маглі даведацца шмат цікавага. І галоўнае, нашы творцы спаборнічалі: хто лепшае кіно здыме", - дадала актрыса.

Член праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў Аляксандр Пыко лічыць, што трэба прадаўжаць развіваць дзіцячае кіно, яно цяпер вельмі запатрабавана. "У свой час кінастудыя "Беларусьфільм" зняла шмат дастойных карцін для дзяцей. Дзеці - гэта наша будучыня", - дадаў Аляксандр Пыко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі