Фота Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэмічны ансамбль песні і танца УС адкрывае юбілейны тур па краіне канцэртам у Палацы Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Канцэртную праграму "Жыццё на Creschendo. Ад класікі да рока" ансамбль прадставіць у Палацы Рэспублікі. Для гледачоў падрыхтаваны сусветныя хіты, класічнае і сучаснае прачытанне беларускай народнай музыкі, светлавое шоу і феерыя танца.
Творчы калектыў сустракаецца з гледачамі ў гэтай зале другі год запар. Цяперашні музычны паказ прысвечаны 85-годдзю ансамбля.
Плануецца, што гэтым канцэртам будзе адкрыты юбілейны тур Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па краіне.-0-