26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб планах Беларускай дзяржаўнай філармоніі на новы сезон расказаў генеральны дырэктар установы Аляксандр Нікіта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Афіцыйная цырымонія адкрыцця галоўнай пляцоўкі традыцыйна пройдзе 1 кастрычніка, у Дзень музыкі. Афіцыйнае адкрыццё сезонаў кожнага з калектываў адбудзецца крыху раней. Так, першы канцэрт Дзяржаўнага сімфанічнага акадэмічнага аркестра слухачы наведаюць 19 верасня", - адзначыў Аляксандр Нікіта.
"З вялікім нецярпеннем чакаем салістаў, амбасадараў рускай фартэпіяннай школы. Сярод іх будзе артыст, піяніст, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага Ілья Папаян, які выканае адразу тры фартэпіянныя канцэрты ў адным выступленні.Мы таксама чакаем маладзёжны беларуска-расйскі сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета", - дадаў гендырэктар.
Паводле яго слоў, у афішы ўжо можна ўбачыць сольны канцэрт Пятра Ялфімава, які адбудзецца 16 кастрычніка. Пазней, 20 кастрычніка, вакальны ансамбль "Суліко" прадставіць грузінскія і рускія песні, творы савецкай эстрады, 3 кастрычніка гледачы пачуюць "Лепшыя хіты Дызі Гілепсі": квінтэт Арка Аўруцкага - хіты афра-кубінскага джаза. Унікальны джазавы квартэт Настассі Івановай можна будзе пачуць 24 лістапада. Чакаюцца канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга. Дзяржаўны камерны аркестр пад кіраўніцтвам заслужанага артыста РФ Яўгена Бушкова правёў першы канцэрт ужо ў Верхнім горадзе. Акрамя таго, прадоўжацца розныя праекты, у тым ліку "Музыкатэрапія" і "Шоу аркестраў".
"Некаторы час мы не бачылі ў афішы арганных канцэртаў, сёння іх там мноства. Адна з бліжэйшых яркіх падзей - канцэрт у выкананні саліста Даніэля Сальвадора "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва": "Залаты век Іспаніі". Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што мы адрамантавалі арганную кафедру. Улічваючы складанасці з праграмным забеспячэннем, наяўнасць спецыяльных запчастак, звязаных з электронікай, мы зрабілі практычна немагчымае, і наш глядач будзе задаволены", - падкрэсліў Аляксандр Нікіта.
Ён дадаў, што цяпер заканчваюцца рамонтныя работы па абнаўленні Вялікай і Малой залаў філармоніі. "Настаў час навядзення пэўнага глянцу для паляпшэння якасці праслухоўвання і прагляду цудоўных акадэмічных праектаў. У сувязі з гэтым у Беларускай дзяржаўнай філармоніі праведзены шэраг тэхнічных работ. Перш за ўсё была створана сістэма канцыяніравання ў Малой канцэртнай зале, дзе праводзяцца пераважна канцэрты камернай музыкі і выступленні для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі. Таксама там мы праводзім мноства рэпетыцый. Сур'ёзная сістэма з рэкуперацыяй паветра дасць магчымасць гледачу камфортна дыхаць", - заўважыў генеральны дырэктар.
"Праведзена чыстка падлогі на галоўнай сцэне ў Вялікай зале, зменена дывановае пакрыццё, пабелены сцены. Рамонтныя работы практычна завершаны", - рэзюмаваў ён.-0-