Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 кастрычніка 2018, 14:06

Адзін са старэйшых японскіх коміксаў прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін са старэйшых японскіх коміксаў "Манга" Кацусіка Хакусая прадэманстраваны на выставе Fantasy Land у Нацыянальнай бібліятэцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела сувязей з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Святлана Краўцова.

"У наведвальнікаў выстаўкі з'явіцца ўнікальная магчымасць убачыць адзін са старэйшых японскіх коміксаў "Манга" Кацусіка Хакусая. Гэты бясцэнны арыгінал будзе прадэманстраваны ўпершыню. У экспазіцыі - 7 выпускаў зборніка, выдадзеных з 1814 па 1875 год. Поўны збор шматгадовай працы знакамітага японскага майстра - гэта 15 невялікіх томікаў, каля 900 старонак і больш за 4 тыс. сюжэтаў: пейзажы, расліны, жывёлы, архітэктурныя ансамблі, дзіўныя істоты і краіны. Даследчыкі называюць кнігу энцыклапедыяй", - расказала Святлана Краўцова.

І гэта не ўсе сюрпрызы. "На выстаўцы прадстаўлены работы аўтарскага праекта віцебскага мастака Аляксандра Вышкі: святлівая ў цемры графіка, жывапіс, музычныя інструменты ў павуціне, статуэткі, таямнічыя маскі і іншыя загадкавыя арт-аб'екты. У залежнасці ад асвятлення - натуральнае святло, ультрафіялет або поўная цемра - прадметы будуць змяняцца і разам з тым мяняць свой пасыл", - адзначыла загадчыца аддзела. Незвычайныя экспанаты таксама прыадчыняць вароты ў царства ценяў і адправяць усіх у займальнае падарожжа на загадкавы Усход. Будзе арганізавана і фотазона. У наведвальнікаў праекта з'явіцца магчымасць зрабіць арыгінальнае фота, апрануўшыся ў традыцыйнае кімано.

Выстаўка будзе працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы з 9 кастрычніка да 7 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі