Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 красавіка 2021, 17:55

Адрэстаўрыраваны фільм "Ідзі і глядзі" выйдзе ў Расіі ў паўторны пракат

13 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Знакамітая ваенная драма Элема Клімава аб зверствах фашыстаў у адносінах да насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны "Ідзі і глядзі" выйдзе ў Расіі ў паўторны пракат. Гэта кінакарціна прайшла лічбавую рэстаўрацыю ў кінаканцэрне "Масфільм", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары пракату.

Фільм "Ідзі і глядзі" выйшаў на экраны кінатэатраў у 1985 годзе, да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх значных кінафестывалях і заняў 6-е месца ў савецкім кінапракаце 1986 года: яго паглядзелі 29,8 млн гледачоў. Карціна была вылучана ад СССР у лік прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", аднак у выніку не была намініравана.

Дзеянне фільма, створанага паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча і рэжысёра Элема Клімава, разгортваецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэта беларускі хлопчык Флёра, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай аперацыі і на працягу двух дзён ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога. "Карціна вядома сваімі спецэфектамі, якія рэжысёр Элем Клімаў выкарыстаў, каб дабіцца ў гледача адчування жаху, страху і бязвыхаднасці, - адзначылі пракатчыкі. - Так, пры здымках выкарыстоўваліся сапраўдныя снарады. Напрыклад, для бяспекі здымачнай групы падчас сцэн абстрэлу трасіруючымі кулямі яе члены знаходзіліся за бетоннай плітой вышынёй 1,5 м і шырынёй 5 м. Вядома, што эфект глухаты і звону ў вушах, зведваемы галоўным героем пасля разрыву снарада, выкарыстоўваўся Стывенам Спілбергам у ваеннай драме "Выратаваць радавога Раяна".

Спецыяльны паказ фільма "Ідзі і глядзі" пройдзе ў Маскве 2 мая ў кінацэнтры "Кастрычнік". У Санкт-Пецярбургу спецыяльны паказ адбудзецца 4 мая ў кінатэатры "Аўрора". Арганізатары паўторнага пракату - часопіс "Искусство кино" пры падтрымцы кінаканцэрна "Масфільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі