ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лістапада 2020, 12:01

Адноўлены Тураўскі крыж перадалі ў НАН

Фота nasb.gov.by
Фота nasb.gov.by

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адноўлены напрастольны крыж Тураўскай епархіі XII-XIII стагоддзяў быў перададзены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі перадаў крыж старшыні Прэзідыума НАН Уладзіміру Гусакову ў час VI Беларускіх Калядных чытанняў. "Тураўскі крыж адносіцца да напрастольных крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца і яшчэ адна вядомая беларуская святыня - крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай", - адзначылі ў прэс-службе НАН.

Гісторыя аднаўлення Тураўскага крыжа пачалася ў 1962 годзе, калі ў час раскопак Тураўскага гарадзішча на пласце XII-XIII стагоддзяў супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, археолаг Пётр Лысенка знайшоў чатыры свінцовыя выявы - Прасвятой Багародзіцы і трох святых. Вучоны выказаў меркаванне, што выявы мелі адносіны да напрастольнага крыжа кафедральнага сабора Турава, разбуранага землетрасеннем у першай палавіне XIII стагоддзя. Сам крыж быў галоўнай святыняй Тураўскай епархіі і захоўваўся на прастоле кафедральнага сабора горада.

У жніўні 2019 года канцэпцыю Тураўскага крыжа зацвердзіў тагачасны Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, а ўжо восенню пачаліся работы па яго стварэнні. Па сярэдневяковых тэхналогіях былі выраблены два ідэнтычныя крыжы - для Тураўскай епархіі і для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Плануецца, што крыж будзе захоўвацца ў Музеі гісторыі НАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі