Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 лістапада 2024, 18:36

Адборы на конкурсы "Славянскага базару ў Віцебску" пройдуць у сямі гарадах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адборачныя туры да XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і ХХІІІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", якія пройдуць у час XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", стартуюць у Мінскай вобласці 20 лістапада. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Першы этап нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пачнецца ў Дзяржынску 20 лістапада. Прадоўжаць эстафету рэгіянальных тураў Гродзенская вобласць (21 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў), Брэсцкая (28 лістапада, Баранавічы), Віцебская (6 снежня, Цэнтр культуры "Віцебск"), Магілёўская (10 снежня, Палац культуры вобласці) і Гомельская (11 снежня, Гарадскі цэнтр культуры) вобласці. Завершыцца першы этап нацыянальнага адбору 13 снежня ў канцэртнай зале "Верхні горад" у Мінску.

У адборачным туры да дзіцячага музычнага конкурсу могуць удзельнічаць выканаўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, маюць вопыт канцэртных выступленняў, заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

У адборачным туры да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прымаюць удзел выканаўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, маюць вопыт канцэртных выступленняў, заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

Для ўдзелу ў конкурсных праслухоўваннях неабходна прадставіць па дзве кампазіцыі. Удзельнікам дзіцячага музычнага конкурсу - эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці. Удзельнікам конкурсу выканаўцаў эстраднай песні - эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і папулярную кампазіцыю на замежнай мове (сусветны хіт).

Па выніках рэгіянальных адбораў бяруцца да пяці ўдзельнікаў ад кожнай вобласці і Мінска для ўдзелу ў другім этапе адборачных тураў. Пра падрабязнасці можна даведацца на сайце Міністэрства культуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі