Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 снежня 2020, 12:57

Адборы на конкурсы "Славянскага базару" пройдуць 4 снежня ў Віцебску

3 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтры культуры "Віцебск" 4 снежня пройдуць рэгіянальныя адборы да XXX Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021" і ХIX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2021", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Удзельнікі конкурснага праслухоўвання прадставяць па дзве кампазіцыі. Дзеці праспяваюць эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове, а таксама песню, якая найбольш яскрава адлюстроўвае іх выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці. Дарослым трэба будзе выступіць з эстраднай песняй кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў, а таксама выканаць папулярную кампазіцыю на замежнай мове (сусветны хіт).

Пераможцы нацыянальнага адбору прадставяць Беларусь у вакальных конкурсах юбілейнага XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Першы этап адборачных тураў стартаваў 12 лістапада ў Гомельскай вобласці, завершыцца ён 11 снежня ў Брэсцкай вобласці. Для ўдзелу ў другім этапе журы выбера ад усіх рэгіёнаў і Мінска па пяць удзельнікаў у кожнай узроставай катэгорыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі