Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 чэрвеня 2022, 19:45

Ад класікі да эксперыменту: у Новай Траццякоўцы адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва

7 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстава сучаснага беларускага мастацтва адкрылася сёння ў Маскве ў Новай Траццякоўцы на Крымскім вале. Яна арганізавана ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Расіі, якія праходзяць у расійскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія гады гэта самы маштабны сумесны праект нашых дзвюх краін у галіне выяўленчага мастацтва", - сказаў на вернісажы міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Ён адзначыў, што па экспазіцыі можна прасачыць развіццё беларускага жывапісу ў XX-XXI стагоддзях. У яе ўвайшлі творы як знакамітых аўтараў, якія складаюць залаты фонд жывапісу, так і маладых майстроў.

"Жамчужына - выдатныя пейзажы, што расказваюць пра хараство беларускай зямлі. Упэўнены, што гэта выстава стане толькі этапам у развіцці нашага культурнага супрацоўніцтва", - дадаў міністр.

"Траццякоўку і Беларусь звязваюць доўгія ўзаемаадносіны, ніводная з маштабных выстаў сучаснага мастацтва ў галерэі не абыходзіцца без экспанатаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, - падкрэсліла генеральны дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава. - А сама Траццякоўка арганізавала ў апошнія гады дзве свае выставы ў Беларусі".

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента музеяў і знешніх сувязей Міністэрства культуры Расіі Алена Харламава нагадала, што Дні культуры Беларусі ўключаюць у сваю праграму не толькі гэту выставу, але і спектаклі, кінапаказы. "Учора з вялікім поспехам выступілі купалаўцы. Упэўнена, што і гэта выстава будзе мець вялікі поспех", - заявіла яна.

У экспазіцыі прадстаўлена каля паўсотні карцін беларускіх аўтараў. Работа выставы ў Новай Траццякоўцы прадоўжыцца да 19 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі