21 сакавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Як будавалася віцебская ратуша, як 100 гадоў таму яна пачала ператварацца ў музей і як сёння выглядае адна з галоўных славутасцей горада, расказалі гісторыкі і супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея ў час круглага стала, прысвечанага знакавай даце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гісторыя сучаснай ратушы пачынае адлік з 1775 года, хоць яшчэ ў 1597 годзе прыкладна на тым жа месцы стаяў драўляны будынак, дзе пасля атрымання Віцебскам Магдэбургскага права праходзілі пасяджэнні гарадскога самакіравання - магістрата. У гэтага аб'екта гісторыя насычаная і часам сумная - будынак некалькі разоў гарэў у пажаоы, але яго аднаўлялі. Ён быў кампазіцыйным цэнтрам гандлёвай плошчы.

Не так даўно ў архівах быў знойдзены кантракт на будаўніцтва мураванай ратушы, і нават стала вядома дата яго заключэння - 16 сакавіка 1775 года. Пабудаваць новы будынак павінны былі пасля разбору старога, што знаходзіўся побач, і ўсяго за адзін будаўнічы сезон, з чым, мяркуючы па дакументах, паспяхова справіліся. На работы з пазыкі, выдзеленай пскоўскім губернатарам (а Віцебск тады ўваходзіць у Пскоўскую губерню), было накіравана 2 тыс. рублёў, паколькі ў мясцовых органаў улады не было грошай на аплату працы будаўнікоў. Дакладнай даты, калі вырасла ратуша, няма, але вядома, што ўжо летам 1776 года яна абазначалася як новая пабудова. З цягам часу аблічча аб'екта змянялася, замест двухпавярховай з'явілася трохпавярховая вежа з гадзіннікам і назіральнай пляцоўкай, таксама ў агульны ансамбль будынка ўключылі гандлёвыя рады. У 1925 годзе, 100 гадоў таму, тут у асобных залах пачалі з'яўляцца музейныя экспазіцыі, дзе выстаўляліся ў тым ліку знаходкі з раскопак Замкавай гары.

Цяпер ратуша - культурна-гістарычная каштоўнасць рэспублікі. У будынку размешчаны абласны краязнаўчы музей. У ім налічваецца больш за 10 экспазіцыйных пляцовак. Штогод установа культуры праводзіць больш за 110 выстаў - гістарычных, сучасных, міжнародных, у тым ліку выязных. У фондах музея захоўваецца больш за 300 тыс. экспанатаў. Ёсць у ратушы пастаянныя экспазіцыі - прысвечаныя старажытнаму Віцебску, прыродзе віцебскага краю, абаронцам Айчыны, а таксама даўгачасныя, дзе можна даведацца пра скарбы, знойдзеныя ў паўночным рэгіёне, і ўбачыць калекцыю зброі.

Ратушу адлюстроўвалі на карцінах мастакі яшчэ ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя, а сёння яе фото ўпрыгожваюць сувенірную прадукцыю. На ратушную плошчу прыязджаюць турысты з усіх краін, каб палюбавацца адным з самых вядомых будынкаў, звязаных з гісторыяй старажытнага Віцебска.-0-
Фота Аляксандра Хітрова