Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 студзеня 2023, 10:22

Абласны семінар-практыкум па вышыўцы карты Беларусі пройдзе ў Магілёве

26 студзеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Абласны семінар-практыкум па вышыўцы карты Беларусі па рэспубліканскім праекце "Культурная спадчына Беларусі" стартуе сёння ў Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Семінар пройдзе для майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыялістаў клубных арганізацый - удзельнікаў рэспубліканскага праекта "Культурная спадчына Беларусі". Майстар-класы і тэарэтычныя заняткі правядзе член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Галіна Рудніцкая.

Галоўная задача семінара - метадычная і практычная дапамога ў вывучэнні асаблівасцей і тэхналогій ручной вышыўкі. Вывучаны матэрыял майстры змогуць выкарыстоўваць для выканання творчых заданняў па вышыўцы карты Беларусі. Акрамя таго, удзельнікі будуць мець магчымасць азнаёміцца з асноўнымі метадычнымі выданнямі. Як адзначылі арганізатары семінара, ён дапаможа і ў папулярызацыі сучаснай інтэрпрэтацыі традыцыйнай творчасці, абмене вопытам у пытаннях выкарыстання тэхналогій ручной вышыўкі.

Праходзіць тэматычнае мерапрыемства ў Магілёве будзе на працягу двух дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі