Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Абласны фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Маладзечне 16 лістапада

Культура 14.11.2019 | 09:45
Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур адбудзецца 16 лістапада ў Палацы культуры Маладзечна, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Фестываль пачнецца ў 11.00. У гэты час у Палацы культуры адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а ў 12.00 стартуе канцэртная праграма "Скарбы нацый - спадчына зямлі".

У свяце прымуць удзел майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя калектывы грамадскіх нацыянальных аб'яднанняў і індывідуальныя выканаўцы з розных раёнаў Мінскай вобласці. Сярод іх - аб'яднанні ўкраінцаў "Краяны" (Маладзечна), "Обрый" (Мінскі раён) і Беларускае грамадскае аб'яднанне "Ватра", аб'яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур "Шматгалоссе" (Печы), "Саюз палякаў на Беларусі" (Нясвіж, Стоўбцы і Івянец), цыганскі ансамбль "Эльпіс" (Слуцк), асобныя выканаўцы армянскай, яўрэйскай, азербайджанскай, узбекскай нацыянальнасцей.

У цэлым мерапрыемства збярэ ўсіх, хто шануе родную мову, захоўвае нацыянальныя традыцыі і звычаі. "У Мінскім рэгіёне мірна жывуць і працуюць прадстаўнікі амаль 130 нацыянальнасцей і народнасцей. Кожны такі фестываль - сімвал міжнацыянальнай дружбы і міру, духоўнага багацця і яднання нацый. Кожны ўдзельнік сваім талентам і творчасцю ўзбагачае не толькі сваю самабытную культуру, але і ў цэлым культуру Беларусі", - адзначылі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Выступленні і работы канкурсантаў будзе ацэньваць рэспубліканскае журы. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжаны дыпломы фестывалю і каштоўныя падарункі. Па выніках будуць выбраны лепшыя калектывы і выканаўцы, якія выступяць у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.

Фестываль праводзіцца ў мэтах гарманізацыі міжнацыянальных адносін, папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нацыянальных супольнасцей, даследавання і пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый, умацавання творчых і дзелавых адносін паміж установамі культуры і грамадскімі культурна-асветнымі арганізацыямі нацыянальных супольнасцей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.