Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2024, 17:00

Аб’яўлены прыём заявак на рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць"

Фота з архіва
Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб’яўлены прыём заявак на ІІІ Адкрыты рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць". Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар  Рэспубліканскага культурна-асветнага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Большая частка работы па падрыхтоўцы гэтага праекта ўжо ажыццёўлена. І на сёння ў нас аб’яўлены прыём заявак. Разаслана больш за 200 запрашэнняў патэнцыяльным удзельнікам. З многімі з іх супрацоўнікі цэнтра ўжо знаходзяцца на сувязі", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Ён таксама падзяліўся інфармацыяй, што пададзены ўжо першыя заяўкі. Так, Балетная школа Вежнавец мае намер удзельнічаць у намінацыі "Класічная харэаграфія". "Ёсць удзельнікі з Расіі, якія цікавяцца нашым праектам. У прыватнасці, харэаграфічны калектыў Барнаула", - сказаў дырэктар.

Аляксандр Сідарэнка ўпэўнены, што папярэднія два гады правядзення конкурсу пацвярджаюць наяўнасць жывога інтарэсу з боку шматлікіх харэаграфічных калектываў краіны. "Інтарэс гэты сапраўды шчыры. У першую чаргу з боку харэографаў і кіраўнікоў. У мінулым годзе мы правялі вялікі семінар, які ўключаў праграму майстар-класаў, як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі, у якім прынялі ўдзел каля 50 кіраўнікоў нашых калектываў, харэаграфічных калектываў з усіх куткоў краіны", - дадаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі