ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 18 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 мая 2021, 14:40

Аб'яўлены конкурсны адбор сцэнарных заявак да фільмаў "Мая Беларусь"

Фота з архіва
Фота з архіва

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і Беларускім саюзам кінематаграфістаў па 1 ліпеня праводзяць конкурсны адбор сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільмаў "Мая Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінкультуры.

Мэта адбору - пошук арыгінальных канцэпцый для стварэння літаратурных сцэнарыяў і далейшай вытворчасці фільмаў па наступных намінацыях: "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, які адлюстроўвае падзеі міжваеннага перыяду і гістарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР"; "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"; "Поўнаметражны фільм у анімацыйнай форме, прысвечаны жыццю Усяслава Чарадзея".

Удзельнікамі конкурснага адбору могуць быць грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы. Для ўдзелу па 30 мая неабходна прадставіць заяўку і матэрыялы на электронны адрас Міністэрства культуры (ministerstvo@kultura.by, 14-04@kultura.by).

Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, а таксама права рэалізаваць пададзены сінопсіс у паўнацэнны літаратурны сцэнарый пры падтрымцы арганізатара конкурснага адбору ў 2021-2022 гадах.

Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі