Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 жніўня 2022, 10:49

Аб'яўлены конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця кінафестывалю "Лістапад"

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" аб'яўлены ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

Паўдзельнічаць могуць як прафесійныя рэжысёры, якія маюць вопыт правядзення масавых свят, эстрадных паказаў, так і навучэнцы, студэнты ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці "рэжысура кіно і тэлебачання", "рэжысура тэатра (тэатр лялек)", рэжысура тэатра (драматычны тэатр), "рэжысура (эстрада)", "рэжысура тэатра (музычны тэатр)", "рэжысура свят (тэатралізаваныя)", "рэжысура свят (народныя)", "мастацтва эстрады (рэжысура)", "народная творчасць (тэатральная)".

Заяву і творчую канцэпцыю неабходна прадставіць у Міністэрства культуры да 15 верасня (уключна).

Дырэкцыя кінафестывалю таксама аб'явіла прыём заявак для ўдзелу ў фестывалі па чатырох намінацыях: ігравое кіно, неігравое кіно, конкурс анімацыйных фільмаў і конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". Заяўкі прымаюцца да 1 кастрычніка.

Кінафестываль "Лістапад" дэбютаваў у 1994 годзе і быў прызначаны аб'ядноўваць лепшыя карціны. У першых форумах прымалі ўдзел фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана. З часам кінафестываль пашырыўся, заваяваў аўтарытэт, а ў 2003 годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Гэта найбуйнейшы кінафорум, на які кожны год у Беларусі збіраюцца вядомыя рэжысёры, акцёры, аператары, аматары кінамастацтва.

У бягучым годзк фестываль пройдзе з 4 па 11 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі