Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 студзеня 2020, 10:57

Аб'яўлены конкурс эскізных праектаў помніка Ігару Лучанку

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту Беларусі і СССР Ігару Лучанку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння помніка. Яго ўдзельнікамі могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, маючыя адпаведную прафесійную адукацыю. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага помніка павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора - увекавечанне памяці народнага артыста.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 20 сакавіка на адрас: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, каб. 718. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены 20 сакавіка не пазней за 17.00 на адрас: Мінск, вул. К.Маркса, 12, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Конкурсныя матэрыялы журы разгледзіць на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 красавіка. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы".

Арганізатарам з'яўляецца Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі