
Фота з архіва
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аглядная пляцоўка праводзіць фотаконкурс у сацыяльнай сетцы Instagram. Такая інфармацыя размешчана на сайце бібліятэкі са спасылкай на аддзел экскурсійна-метадычнай работы, паведамляе БЕЛТА.
Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна апублікаваць у сацыяльнай сетцы Instagram сваю фатаграфію Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або яе агляднай пляцоўкі з хэштэгамі: #♥_nlb, #100летНББ, #обзорнаяплощадка.
Паўдзельнічаць і ўвайсці ў лік 15 пераможцаў, якія набралі найбольшую колькасць лайкаў за фатаграфію, можна да 31 жніўня.
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 10 верасня.
Пераможцаў чакае прыз - экскурсія з наведваннем фондасховішча.-0-