ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 красавіка 2022, 12:49

Абавязковы атрыбут чаяпіцця: малочнікі з фарфору пакажуць на выставе ў Гомелі

Фота з архіва
Фота з архіва

15 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя выставы малочнікаў "Зменлівасць і пастаянства формы" пройдзе 15 красавіка ў Гомелі ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

Наведвальнікі ўбачаць калекцыю Вольгі Шляхавай - ураджэнкі Гомеля, якая цяпер жыве ў Маскве. Калекцыя налічвае больш за 100 малочнікаў, пераважна з фарфору. Яны прадстаўляюць узоры прадукцыі розных керамічных прадпрыемстваў, якія працавалі з пачатку XX стагоддзя ў Расійскай імперыі, Германіі, Італіі, Чэхіі, Балгарыі, Польшчы, Японіі, Кітаі і іншых краінах.

Па предметах няцяжка прасачыць характэрныя для кожнага рэгіёна і гістарычнага перыяду асаблівасці ў дэкарыраванні, варыяцыі і зменлівасць іх формы, якая захоўвала пры гэтым сваё пастаянства, што звязана з функцыянальным выкарыстаннем малочнікаў на чайным і кававым столе.

"Калекцыянаванне малочнікаў і смятаннікаў адносіцца да даволі рэдкіх і захапляючых відаў збіральніцтва. Як правіла, яны ўваходзілі ў чайныя або кававыя сервізы - наборы посуду, элементы якіх былі звязаны паміж сабой як прызначэннем, так і адзіным мастацкім афармленнем", - адзначылі ў палацы.

Лічыцца, што ў Еўропе спецыяльны посуд для вяршкоў або малака атрымалі распаўсюджванне прыблізна з XVIII стагоддзя ў дамах англійскіх арыстакратаў, дзе ўсталявалася традыцыя падаваць на стол чай і каву - у той час даволі дарагія напіткі. У XIX стагоддзі малочнікі з'явіліся і ў Расійскай імперыі, стаўшы абавязковым атрыбутам рускага чаяпіцця, нараўне з медным самаварам, фарфоравымі кубкамі, чайнікам і цукарніцай.

Тэхналогія вырабу і аздабленне прадметаў сервізаў у розныя перыяды змяняліся, але пастаяннымі заставаліся асноўныя формы. Малочнікі, як правіла, вырабляліся ў выглядзе невялікага збана з ручкай і носікам, зручным для налівання малака ў кубак.

Выстава малочнікаў са збору Вольгі Шляхавай "Зменлівасць і пастаянства формы" будзе працаваць да канца лета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі