Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 кастрычніка 2021, 11:51

"Аб тым, што дорага і свята": музычная праграма да Дня маці пройдзе ў Лошыцкай сядзібе

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музычная праграма "Аб тым, што дорага і свята", прысвечаная Дню маці, пройдзе 16 кастрычніка ў час дзеяння праекта "Музычны салон у Лошыцкай сядзібе", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыююцца з вобразам маці. Яна дае першыя ўрокі дабрыні, цярплівасці і духоўнасці, - адзначылі арганізатары. - У вялікай гасцёўні сядзібнага дома ў выкананні кампазітара Сяргея Краўца, спявачкі і паэтэсы Іны Кравец прагучаць музычныя творы на вершы вядомых беларускіх паэтаў сучаснасці: Алы Ткачэнка, Ганны Мартынчык, Навума Гальпяровіча, Максіма Траяновіча. Сама праграма вечара з'яўляецца аўтарскай, паколькі музыку да большасці твораў напісаў сам Сяргей Кравец".

Сяргей Кравец - спявак, кампазітар, акцёр тэатра і кіно. Удзельнічаў у стварэнні групы "Чысты голас", тэатра сатыры і гумару "Хрыстафор", аўтар музыкі для мюзіклаў і казак. Іна Кравец - спявачка, паэт, лаўрэат міжнароднага конкурсу "Рамансіяда" (Масква) і фестываляў-конкурсаў "Эўрыдыка" імя Ганны Герман (Мінск), член Саюза музычных дзеячаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі