Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 красавіка 2022, 09:21

Аб процістаянні двух найвялікшых геніяў балета раскажа прэм'ерны кінапаказ у Вялікім тэатры

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі 29 красавіка адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Дзягілеў і Стравінскі. Паядынак геніяў". Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў прэс-службе ўстановы.

Творчы саюз Дзягілева і Стравінскага падарыў свету найвялікшыя балеты 20 стагоддзя і назаўсёды змяніў уяўленне аб гэтым відзе мастацтва і ролі музыкі ў ім. Аднак супрацоўніцтва двух геніяў на самай справе было далёка не ідэальным і нагадвала вялікую творчую бітву, у якой зброяй выступаў іх талент. Супрацоўніцтва і канкурэнцыя, дружба і здрадніцтва, вынік процістаяння двух геніяў - усё гэта глядач зможа ўбачыць у фільме.

Прэм'ера прымеркавана да Міжнароднага дня танца. У прэзентацыі фільма прымуць удзел народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар'еў, галоўны балетмайстар тэатра і заслужаны артыст Расіі Ігар Колб, а таксама салісты беларускага балета: народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Кавалёў.

Пачатак прэм'еры ў 15.00 у Камернай зале імя Л.П. Александроўскай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі