XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада пад слоганам "Да радасці". Яго заснавальнікамі выступаюць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
У цяперашняй экспазіцыі, прысвечанай тысячагоддзю Брэста, прадстаўлена звыш 70 работ 17 фотамастакоў. Сярод іх як прафесійныя фатографы, так і навічкі.
Пачынаючы з гэтага дня, прагледзеўшы відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў, можна будзе выбраць ад трох да пяці артыстаў, якія спадабаліся, у тым ліку ўдзельніка ад сваёй краіны. Акно для галасавання закрыецца непасрэдна перад канцэртам у нядзелю, 24 лістапада.
Міністэрства культуры надало статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень "уперахлёст" у вёсцы Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці".