Сталі вядомы новыя падрабязнасці аб фігурантах крымінальнай справы аб тэрактах у ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года і 11 красавіка 2011 года. Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў праваахоўных органах, тэрарысты Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў узарвалі сваё першае самаробнае ўстройства яшчэ ў перыяд з кастрычніка па снежань 2000 года (дакладную дату ўчынення злачынства ў праваахоўных органах не назвалі). Тады яны ўзарвалі бомбу ў пад'ездзе аднаго з жылых дамоў у Віцебску. Выбуховая хваля выбіла акно, пашкодзіла ўваходныя дзверы адной з кватэр. Тады абышлося без ахвяр. Але быў нанесены ўрон на суму каля Br100 тыс. (у цэнах 2000 года). Гэты ўчынак кваліфікаваны следствам па ч. 3 арт. 339 "Хуліганства" і ч. 2 арт. 218 "Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці" КК Беларусі.
Паводле даных следства, аналагічны выбух Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў учынілі разам з яшчэ адным чалавекам, Румянцавым С.Ю., у 2001 годзе (у адзін з дзён з сакавіка па лістапад) таксама ў пад'ездзе жылога дома. Выбуховая хваля разбурыла аконную раму, выбіла шкло. Урон склаў не менш як Br15 тыс. у цэнах 2001 года. Прыкладна праз год - летам 2002-га - Кавалёў, Канавалаў і Румянцаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, узарвалі яшчэ адно ўстройства на фасадзе філіяла нумар 10 дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа (Віцебск). Было пашкоджана аконнае шкло (урон склаў каля Br181 тыс.).
У жніўні 2003 года Канавалаў узарваў самаробнае ўстройства на пешаходнай сцежцы прыкладна за сто метраў ад жылога дома. Па сцежцы ў гэты час ішоў непаўналетні 1989 года нараджэння. Яму было прычынена "нязначнае парушэнне функцыянавання органаў слыху (кароткачасовае аглушэнне)". Гэты эпізод і два папярэднія кваліфікаваны па ч. 2 арт. 339 КК.
Акрамя таго, 10 ліпеня 2004 года Канавалаў зрабіў замах на падпал кіёска прадпрыемства "Віцебскаблсаюздрук", зноў выкарыстоўваючы самастойна вырабленую бомбу. Ён устанавіў яе пад дах кіёска. Але Канавалаў не паспеў ажыццявіць выбух, паколькі быў заўважаны вартаўніком. Абвінавачаны ўцёк, а вартаўнік паведаміў аб бомбе ў міліцыю. Праваахоўнікі абясшкодзілі яе. Гэты эпізод кваліфікаваны па ч. 1 арт. 14 "Замах на злачынства" і ч. З арт. 339 КК, а таксама па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 218 КК.
Літаральна праз месяц Д.Канавалаў зноў пайшоў "на справу". Ён узарваў адну са сваіх самаробак за 500 м ад чыгуначнай станцыі Грышаны (Віцебскі раён) на ўчастку прасёлачнай дарогі, якая праходзіць уздоўж неэксплуатуемай чыгуначнай веткі. У выніку быў аглушаны чалавек, які праходзіў побач.
У тым жа годзе 3 кастрычніка Д.Канавалаў зноў узарваў бомбу за 800 м ад чыгуначнай станцыі Грышаны. І на гэты раз пацярпеў чалавек: але ў гэтым выпадку ён атрымаў тэрмічныя апёкі тулава, рук і ног 1-2-й ступені. Гэтыя цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі лёгкіх, паколькі прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя, растлумачылі ў праваахоўных органах. Акрамя таго, былі пашкоджаны куртка і джынсы пацярпелага, а таксама магнітафон. На той момант шкода склала Br415 тыс. Дзеянні Канавалава паблізу названай станцыі ў абодвух выпадках кваліфікаваны па ч. З арт. 339.
Яшчэ адзін эпізод датуецца 27 сакавіка 2005 года. Тады Канавалаў падпаліў аўтамабіль, які стаяў у двары жылога дома. Урон уладальніку склаў Br220 тыс. Па гэтаму эпізоду ён абвінавачваецца па ч. З арт. 339 і ч. 2 арт. 218.
Названыя эпізоды, мяркуючы па ўсім, былі своеасаблівай падрыхтоўкай да больш страшных злачынстваў. Усе гэтыя выхадкі мелі месца ў асноўным у Першамайскім раёне Віцебска. У горадзе на Дзвіне гэтыя месцы, дзе, паводле даных следства, учыняліся першыя злачынствы, называюць Маркоўшчынай і ДСК. На гэтых гарадскіх ускраінах і выраслі Канавалаў і Кавалёў. Яны равеснікі: першы нарадзіўся 22 лютага 1986 года, а другі - 17 студзеня таго ж года.
Восенню, як устанавілі праваахоўнікі, Канавалаў пачаў дзейнічаць ужо ў цэнтры Віцебска. Так, 14 верасня 2005 года каля 18.45 ён учыніў выбух незаконна вырабленага ім самаробнага ўстройства паблізу прыпынку грамадскага транспарту "Плошча Свабоды" на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Фрунзэ. Гэты прыпынак размешчаны прыкладна ў 3-5 мінутах хады ад Летняга амфітэатра - галоўнай пляцоўкі фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
У выніку выбуху два чалавекі атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя. Маёмасны ўрон быў ацэнены на суму не менш як Br270 тыс. Як адзначаюць у праваахоўных органах, была створана рэальная небяспека гібелі людзей. Таксама работа грамадскага транспарту магла быць парушана на доўгі час. Гэтыя дзеянні Канавалава кваліфікаваны па ч. 1 арт. 289 "Тэрарызм".
Праз некалькі дзён, 22 верасня каля 22.17, ён ажыццявіў выбух каля летняга кафэ на вуліцы Леніна. Яно знаходзілася праз дарогу ад віцебскай ратушы, г.зн. у самым цэнтры горада, дзе ў гэты час адпачывала вялікая колькасць людзей. Некаторыя вярталіся з канцэрта папулярнага выканаўцы, які праходзіў у будынку культурна-дзелавога цэнтра, размешчанага непадалёк. Выбух стварыў рэальную небяспеку гібелі людзей. Многія былі паранены. Усяго тады пацярпела каля 50 чалавек, а ўрон склаў не менш як Br6,5 млн. Ён таксама кваліфікаваны следствам па ч. 2 арт. 289.
Далей Канавалаў пачаў учыняць злачынствы ў Мінску. На скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава 4 ліпеня 2008 года ўзарвалася яго чарговае ўстройства. Усе пацярпелыя былі эвакуіраваны з месца здарэння на працягу 20 хвілін, шпіталізаваны 46 чалавек. Усяго па медыцынскую дапамогу ў клінікі звярнуліся больш як 50 чалавек. Матэрыяльны ўрон перавысіў Br5,5 млн.
Для ўчынення гэтага тэракта Канавалаў з пачатку лета 2005 года па 3 ліпеня 2008 года незаконна набыў у Віцебску ў неўстаноўленых следствам асоб, а таксама ў Кавалёва не менш як 375 г тратылу. Узрыўчатку ён захоўваў у падвале аднаго з дамоў у Віцебску. У перыяд з 22 верасня 2005 года па 3 ліпеня 2008-га Канавалаў вырабіў не менш як 700 г выбуховага рэчыва трыацэтону трыпераксід. Выкарыстоўваючы яго і тратыл, растлумачылі ў праваахоўных органах, абвінавачаны стварыў два самаробныя выбуховыя ўстройствы, спецыяльна прызначаныя па сваіх характарыстыках для прычынення цялесных пашкоджанняў, знішчэння і пашкоджання маёмасці. Свае бомбы ён прывёз у Мінск на поездзе раніцай 3 ліпеня 2008 года і захоўваў у адной з кватэр прыкладна да 22.00.
Потым з 22.00 3 ліпеня да 0.20 4 ліпеня ён пранёс гэтыя самаробныя выбуховыя ўстройствы на тэрыторыю правядзення святочных мерапрыемстваў побач з перасячэннем праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Першую бомбу Канавалаў прывёў у баявую гатоўнасць і ўстанавіў прыкладна ў 22.30 у месцы, дзе была вялікая колькасць людзей - на газоне перад будынкам гасцініцы "Планета". Узарваць гэта ўстройства яму не ўдалося па тэхнічных прычынах.
Другую бомбу ён таксама ўстанавіў і прывёў у гатоўнасць на газоне, дзе было шмат людзей, каля перасячэння названых праспектаў прыкладна за 13 м ад тратуара праспекта Машэрава і за 6 м ад тратуара праспекта Пераможцаў з боку дома нумар 39. Каля 00.23 Канавалаў учыніў узрыў. Эпізод таксама кваліфікаваны па ч. 2 арт. 289.
Самы жудасны і дзёрзкі тэракт - выбух 11 красавіка ў 17.56 на станцыі метро "Кастрычніцкая" - Канавалаў учыніў у стане алкагольнага ап'янення. Нагадаем, што трагедыя забрала жыцці 15 чалавек. Траўмы і маральныя пакуты атрымалі больш за 300 грамадзян. На некалькі дзён была парушана работа метрапалітэна. Урон, прычынены Мінскаму метрапалітэну, склаў больш як Br2 млрд.; пацярпелым - не менш як Br175 млн. У цэлым жа дзеянні Канавалава прычынілі ўрон на суму больш як Br2,3 млрд. Гэты эпізод для Канавалава кваліфікаваны па ч. З арт. 289. Дзеянні Кавалёва ў гэтай частцы кваліфікаваны па ч. 6 арт. 16 "Саўдзел у злачынстве" і ч. 3 арт. 289.
Усе эпізоды справы, безумоўна, былі звязаны з незаконным вырабам, набыццём, захоўваннем, перавозкай і нашэннем выбуховых рэчываў. Гэтыя дзеянні Канавалава кваліфікаваны па ч. 2 і ч. 3 арт. 295 "Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" КК, а Кавалёва - па ч. 3 арт. 295.
Таксама следства ўстанавіла, што Кавалёў з чэрвеня 2005 года па 4 ліпеня 2008 года не паведаміў аб дакладна вядомых яму рыхтуемых Канавалавым актах тэрарызму, учыненых 14 верасня і 22 верасня 2005 года ў Віцебску, а таксама ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Гэтыя дзеянні Кавалёва кваліфікаваны па ч. 1 і ч. 2 арт. 406 "Неданясенне аб злачынстве" КК.
Акрамя таго, у лютым 2006 года Кавалёў схаваў сродак злачынства - дамкрат, які выкарыстоўваўся Канавалавым для вырабу выбуховых рэчываў. На дамкраце былі сляды ўзрыўчаткі. Эпізод кваліфікаваны па ч. 2 арт. 405 "Укрывальніцтва злачынстваў" КК.
Крымінальную справу Кавалёва і Канавалава будзе разглядаць Вярхоўны суд Беларусі, куды ў пачатку жніўня яго перадала Генпракуратура. Цяпер суд вывучае матэрыялы крымінальнай справы. Дата пачатку слуханняў пакуль не вызначана. Можна выказаць меркаванне, што працэс пачнецца восенню.
Абодвум падрыўнікам пагражае суровы прыгавор. Галоўны фігурант справы Канавалаў абвінавачваецца ва ўчыненні больш як 30 злачынных эпізодаў, у тым ліку ў чатырох актах тэрарызму, незаконных дзеяннях з выбуховымі рэчывамі, асабліва злосным хуліганстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці агульнанебяспечным спосабам. Кавалёў абвінавачваецца ва ўдзеле ў 15 эпізодах проціпраўных дзеянняў, у тым ліку ў саўдзеле ў акце тэрарызму ў мінскім метро, незаконным абароце выбуховых рэчываў, неданясенні аб злачынстве, укрывальніцтве сродку злачынства. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае самым цяжкім з прад'яўленых Канавалаву і Кавалёву артыкулам 289 "Тэрарызм" КК Беларусі, - смяротная кара.
Матэрыялы крымінальнай справы па абвінавачанню Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва складаюць больш як 550 тамоў.
Васіль САРОКІН,
БЕЛТА.