З Анджэем Леперам мне давялося бачыцца ўсяго аднойчы, у час аднаго з яго візітаў у Беларусь. Гэты чалавек рабіў моцнае ўражанне. Упэўнены ў сабе, дакладна фармуляваў думкі, ведаў, чаго ён хоча. Ці варта здзіўляцца, што і ў самой Польшчы, і за мяжой мала хто верыць у афіцыйную версію аб самазабойстве аднаго з самых папулярных палітыкаў краіны.
Навіна аб тым, што 5 жніўня Анджэй Лепер знойдзены павешаным у офісе заснаванай ім партыі "Самаабарона", імгненна абляцела інфармагенцтвы. Звяртала на сябе ўвагу мноства загадкавых дэталей у гэтай справе. Чалавек, якому заўсёды было што сказаць, не пакінуў нават перадсмяротнай запіскі. Вядома, што ў Анджэя Лепера вельмі хворы сын. Блізкія людзі, сябры сям'і сцвярджаюць, што бацька рабіў усё, каб вылечыць хлопчыка. І раптам такі дзіўны адыход з жыцця. Шмат пытанняў пакідаюць і паводзіны варшаўскай паліцыі і пракуратуры. Прадстаўнікі польскіх праваахоўных органаў амаль імгненна заявілі аб самазабойстве, адкідаючы ўсе іншыя версіі як непераканаўчыя. Пры гэтым матыў добраахвотнага адыходу з жыцця здаровага, амбіцыйнага, поўнага сіл мужчыны вельмі расплыўчаты - фінансавыя праблемы. Але самае дзіўнае і падазронае - гэта час "суіцыду", літаральна напярэдадні парламенцкіх выбараў у Польшчы. Між іншым, для Еўрапейскага саюза такія "дзіўныя смерці" сталі ўжо зусім нядобрай традыцыяй.
Калі ваша дзейнасць, погляды, ідэалогія разыходзяцца з "генеральнай лініяй" ЕС і пры гэтым вы спрабуеце заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў, верагоднасць таго, што з вамі здарыцца штосьці вельмі непрыемнае, рэзка павышаецца. Вось далёка няпоўная хроніка апошніх гадоў - толькі самыя гучныя выпадкі.
6 мая 2002 года, за тыдзень да агульнанацыянальных выбараў, у Нідэрландах быў забіты самы папулярны палітык краіны Пім Фарцёйн. Рух "Спіс Піма Фарцёйна", які ён узначальваў, за пару месяцаў да таго сенсацыйна выйграў выбары ў гарадскі савет Ротэрдама. Былы ўніверсітэцкі выкладчык імкліва ўварваўся ў галандскі істэблішмент, адкрыта крытыкаваў тэорыю мультыкультуралізму, заклікаў абмежаваць эміграцыю. На ўзлёце сваёй палітычнай кар'еры ён быў застрэлены. Яго забойства пакінула шмат пытанняў. Забойца аказаўся актывістам радыкальнай экалагічнай групоўкі. Ён даваў блытаныя паказанні. Спачатку заявіў аб тым, што помсціў Фарцёйну за яго памяркоўнае стаўленне да футра, потым стаў сцвярджаць, што змагаўся за правы мусульман. Так ці інакш, мэта была дасягнута: пасля смерці лідара заснаваны ім рух разваліўся. А "старыя добрыя" палітычныя партыі Нідэрландаў прадоўжылі дзяліць паміж сабой дэпутацкія месцы і міністэрскія партфелі. Праўда, у 2004 годзе галандцы прызналі Піма Фарцёйна самым вялікім ураджэнцам сваёй краіны ўсіх часоў. Ну дык нябожчыку - пашана і павага!
Яшчэ адна дзіўная смерць адбылася ў Аўстрыі 11 кастрычніка 2008 года. У гэты дзень у аўтакатастрофе загінуў губернатар зямлі Карынтыя Ёрг Хайдэр. Па незразумелых прычынах яго службовы аўтамабіль сышоў з трасы і разбіўся. Потым следчыя сцвярджалі, што палітык быў п'яны і значна перавысіў скорасць. Аднак трагедыя адбылася літаральна праз два тыдні пасля федэральных парламенцкіх выбараў, дзе правыя (Аўстрыйская партыя свабоды і Альянс за будучае Аўстрыі), ідэйным лідарам якіх з'яўляўся Ёрг Хайдэр, набралі прыкладна трэць галасоў і сур'ёзна ўплывалі на фарміраванне будучага кабінета міністраў і ўсю палітыку альпійскай рэспублікі. Гэта загадкавая смерць паставіла кропку ў доўгай барацьбе, якую вёў Ёрг Хайдэр за права выказваць свае погляды, адкрыта выступаць з крытыкай той палітыкі, якую праводзяць еўрабюракраты. Для яго ўласная сумленная і адкрытая пазіцыя абярнулася гадамі цкавання. У 2000 годзе дайшло да таго, што ўрады некаторых краін - членаў ЕС адмовіліся прызнаць вынікі парламенцкіх выбараў, на якіх партыя Хайдэра атрымала пераканаўчую перамогу. Але самага харызматычнага і папулярнага палітыка пасляваеннай Аўстрыі не ўдалося выціснуць з актыўнага палітычнага жыцця. Таму яму проста давялося растацца з жыццём. Аказваецца, быць еўраскептыкам смяротна небяспечна.
Ці не вельмі шмат выпадковасцей для сучаснай Еўропы, якая ганарыцца сваёй палітычнай стабільнасцю і прадказальнасцю? А можна ж успомніць і больш аддаленыя па часу, але не менш актуальныя прыклады. У Швецыі да гэтага часу не раскрыта забойства прэм'ер-міністра Олафа Пальмэ, учыненае ў лютым 1986 года. Што аб'ядноўвае гэтыя дзіўныя смерці і палітычныя забойствы? Іх ахвярамі станавіліся людзі неардынарныя, якія не ўпісваліся ў прынятыя нормы еўрапейскай паліткарэктнасці. Але пры гэтым самі палітыкі карысталіся каласальнай папулярнасцю ў народзе.
Менавіта такім быў і Анджэй Лепер. Цяпер сёй-той спрабуе прадставіць яго маргіналам, ледзь не палітычным няўдачнікам. Маўляў, быў ён папулістам, паводзіў сябе вельмі проста, унёс у "шляхетны" Сейм звычайную вулічную гаворку. Адным словам, не камільфо. Але аб якой маргінальнасці палітыка можа ісці размова, калі на прэзідэнцкіх выбарах 2005 года Лепер заняў трэцяе месца? Яго падтрымка Леха Качынскага ў час другога тура выбараў адыграла тады ключавую ролю ў перамозе аднаго з братоў-блізнят.
Так, Лепер і па нараджэнню, і па адукацыі, нават па складу думак - звычайны польскі селянін, ён і адстойваў інтарэсы простых людзей. Гаварыў тое, што думае. І нават не столькі гаварыў, колькі рабіў. Выступаў супраць сельскагаспадарчай палітыкі Бруселя, якая разарала польскіх фермераў, таму перакрываў дарогі, арганізоўваў шырокамаштабныя акцыі пратэсту. Хіба маглі яму дараваць гэта шматлікія чыноўнікі, чый спакой парушаў "няўрымслівы селянін", які стаў сапраўдным народным трыбунам?
Анджэй Лепер не мог зразумець, чаму Беларусь, еўрапейская дзяржава, трэба цкаваць, штучна ізаляваць. Ён выступаў за развіццё добрасуседскіх сувязей з нашай краінай. Неаднаразова бываў тут. Палітык публічна заяўляў аб неабходнасці інвестыцый у Беларусь. І зноў Лепер не толькі гаварыў, але і рабіў. Збіраўся стварыць кампанію, якая развівала б бізнес-праекты паміж беларускімі і польскімі прадпрымальнікамі. Відавочна, такія блізкія кантакты паміж людзьмі, для якіх рэальны вынік важнейшы за пустую балбатню палітыкаў у Варшаве, многіх не задавольвалі, не падабаліся. І за гэта Лепера ненавідзелі тыя, для каго "беларускае пытанне" даўно стала выгаднай тэмай у развіцці ўласнай палітычнай кар'еры.
І зноў (які ўжо раз!) адкрытасць, шчырасць, нават некаторая прамалінейнасць абярнуліся для палітыка гадамі жорсткага прэсінгу з боку ўладатрымальнікаў. Крымінальныя справы, скандалы ў прэсе, прычэпліванне ярлыкоў... І сумны вынік доўгай барацьбы.
Чаму ж палітыкаў, якія ідуць насуперак кіруючай лініі, якая дыктуецца бюракратамі з штаб-кватэры ЕС, чакае такі сумны лёс? Колькі яшчэ трагедый павінна здарыцца? І самае галоўнае пытанне: чаму ў Еўропе гэта нікога не займае? Дзе іх праваабаронцы? Дзе міжнародныя камісіі па расследаванню загадкавай смярці вядучых палітыкаў? Чаму маўчыць праўдашукальнік і абаронца справядлівасці паляк Ежы Бузек, старшыня Еўрапарламента? Дэмакратыя, аднак...
Вадзім ГІГІН,
БЕЛТА.