Стужка навiн
10
.12.24
14:16
Прэзідэнт
Лукашэнка: у ракетным комплексе "Арэшнік" уся пускавая ўстаноўка беларуская
"Рашэнне прынялі. Гэта наша абарона. Я павінен абараняць сваіх людзей,
якія мяне выбралі Прэзідэнтам. Гэта мой галоўны абавязак. А бяспека -
гэта святая справа Прэзідэнта", - падкрэсліў беларускі лідар.
14:09
Прэзідэнт
Лукашэнка ўпэўнены, што новыя сілы ў Сірыі не будуць ірваць адносіны з Беларуссю і Расіяй
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сірыйскі экс-прэзідэнт Башар Асад не быў
дыктатарам - для гэтага ў яго не было рэсурсу. А ў цяперашніх падзеях
Аляксандр Лукашэнка бачыць удзел Захаду.
14:08
Прэзідэнт
Лукашэнка пацвердзіў, што ў Беларусі сапраўды ёсць ядзерная зброя
"Я сюды ўвёз ядзерныя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук. Многія пішуць:
"А, гэта жарт, ніхто нічога не ўвёз". Увезлі. А тое, што яны
(апаненты. - Заўвага БЕЛТА) гавораць, што гэта жарт, значыць, яны
празявалі. Яны нават не заўважылі, як мы сюды іх завезлі", - сказаў
беларускі лідар.
14:03
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, дзе ў Беларусі плануюць размясціць "Арэшнік"
"Усё гэта прадумана сёння. Мы цяпер думаем, дзе, на якіх плошчах размясціць гэту зброю. У нас ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет пляцоўкі захаваны", - сказаў Прэзідэнт.
13:48
Спорт
Пякарскі стаў паўфіналістам ЧС на кароткай вадзе на 50 м батэрфляем
Планетарны форум праходзіць у сталіцы Венгрыі Будапешце. У першы дзень
спаборніцтваў Пякарскі выступіў на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Беларус
выйшаў на старт у сёмым папярэднім заплыве з дзевяці, дзе атрымаў
перамогу з рэзультатам 22,08 сек.
13:47
Прэзідэнт
Лукашэнка пракаменціраваў справаздачу Кангрэса ЗША аб пандэміі каранавіруса
Нядаўна спецкамітэт па каранавіруснай пандэміі пры Кангрэсе ЗША завяршыў двухгадовае расследаванне і апублікаваў 520-старонкавую справаздачу пад назвай "Агляд дзеянняў пасля пандэміі COVID-19: атрыманыя ўрокі і шлях наперад".
13:38
Эканоміка
Рыжанкоў: Беларусь пастаянна развівае сістэму дзяржпадтрымкі экспарту
Міністэрства замежных спраў, пасольствы і консульствы, Нацыянальны цэнтр
маркетынгу, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, Беларуская
гандлёва-прамысловая палата і іншыя арганізацыі аказваюць садзейнічанне
беларускім экспарцёрам.
13:23
Грамадства
Транспартныя зносіны і будаўніцтва жылля. З якімі пытаннямі звяртаюцца на прыём да Качанавай
У бягучым годзе ў зваротах да членаў Савета Рэспублікі жыхары г.Мінска
каля 50 працэнтаў указвалі на праблемныя пытанні, вырашэнне якіх
адносілася да паўнамоцтваў органаў мясцовага кіравання сталіцы. Пытанні,
што ўзнімаліся грамадзянамі, пераважна мелі індывідуальны характар.
13:09
Грамадства
Перадрукоўваць кнігі дыстанцыйна? НББ абвергла фэйк аб "сваёй" вакансіі
У НББ заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі з такімі прапановамі. Не
трэба паддавацца на хітрыкі махляроў. Калі ўзніклі сумненні або пытанні,
можна звяртацца ў аддзел кадраў па тэлефоне 8 (017) 293 28 35.
13:02
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, як пакрыху ідзе перабудова беларускай эканомікі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў пазітыўныя вынікі работы прадпрыемства, створаныя сучасныя камфортныя працоўныя месцы. "Рабочым, спецыялістам прыемна працаваць на такім прадпрыемстве. Для мяне важна, каб такія былі прадпрыемствы", - сказаў Прэзідэнт.
12:45
Грамадства
Асаблівая ўвага нацыянальнаму стылю. Модны паказ студэнтаў трох краін завершыць конкурс дызайнераў у БДУ
Аўтарамі калекцый выступаюць каля 80 студэнтаў-дызайнераў з Беларусі,
Расіі і Казахстана. На подыуме будуць прадстаўлены камплекты
авангарднага і вячэрняга адзення для моладзі.
12:33
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Сірыі ідзе барацьба асноўных сусветных ігракоў, гэта для нас урок - мы павінны свой лёс вызначаць самі
"Там такі замес, што гэта толькі пачатак, мне здаецца, а цяпер пачнецца барацьба за ўладу. У Сірыі ідзе барацьба асноўных ігракоў сусветных. Гэта для нас урок. Мы павінны свой лёс вызначаць самі. Трэба зберагчы сваю краіну!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.
12:19
Грамадства
Кітайская авіякампанія запускае рэйсы Мінск - Сіянь
Прамыя рэгулярныя рэйсы будуць выконвацца раз у тыдзень па суботах на
авіялайнеры Airbus A330-200. Адпраўленне з Сіаня - 14.20, прыбыццё ў
Мінск - 18.40.
12:15
Спорт
Шкурдай з чацвёртым часам выйшла ў паўфінал ЧС на кароткай вадзе на стаметроўцы на спіне
На папярэдняй стадыі на дыстанцыі 100 м на спіне брастаўчанка была
прадстаўлена ў шостым заплыве з сямі, дзе заняла трэцяе месца з
рэзультатам 56,50 сек. У агульнай табліцы сярод усіх 63 удзельніц час
беларускі аказаўся чацвёртым - далей прайшлі лепшыя 16 дзяўчат.