Стужка навiн
26
.03.24
13:45
Прэзідэнт
Лукашэнка: у любой вайне галоўнае пытанне вырашаецца звычайным салдатам
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, акцэнт у развіцці арміі трэба рабіць на тым, як ідзе сучасная вайна, асаблівасцях баявых дзеянняў. У Беларусі лясіста-балоцістая мясцовасць, а таму разам з перадавой высокадакладнай зброяй патрэбны і звычайныя ўзбраенні, умелыя дзеянні ваенных непасрэдна на мясцовасці.
13:43
Эканоміка
Семінар па актуальных пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці пройдзе 11 красавіка ў БелГПП
11 красавіка 2024 года БелГПП арганізуе маштабны семінар для кіраўнікоў і
супрацоўнікаў прадпрыемстваў, кіраўнікоў буйнога і сярэдняга бізнесу,
юрыстаў і тых, хто працуе ў міжнародным гандлі, экспарце і імпарце, а
таксама для прадпрымальнікаў, якія імкнуцца пашырыць свой бізнес на
міжнародны ўзровень.
13:38
Грамадства
Зборы ваеннаабавязаных пачаліся ў Брэсцкай вобласці
Першыя ваеннаабавязаныя сёння прыбылі ў Брэст на зборны пункт для
адпраўкі. У час ваенных збораў мужчынам трэба будзе аднавіць навыкі па
сваіх ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Яны азнаёмяцца з новымі ўзорамі
ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
13:10
Грамадства
Беларусь прапануе "Расатаму" развіваць супрацоўніцтва ў галіне электратранспарту і экалогіі
Мемарандум паміж урадамі Беларусі і Расіі аб паглыбленні стратэгічнага
супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і
сумежных высокіх тэхналогій падпісаны 29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу.
12:43
Грамадства
У НАН Беларусі расказалі, якія біятэхналагічныя эксперыменты плануецца правесці на МКС
Палёт беларускага касманаўта першапачаткова задумваўся і рэалізуецца як
палёт з навукова-даследчымі мэтамі. Распрацавана НАН Беларусі пры ўдзеле
РАН і зацверджана "Раскосмасам" навуковая праграма палёту. У яе
ўваходзіць сем эксперыментаў, з іх пяць навукова-даследчых і два
адукацыйныя.
12:36
Эканоміка
ЕЭК прадоўжыла дзеянне нулявой увазной мытнай пошліны на адходы і лом тытану
"Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне ўстанавіць
увазную мытную пошліну адносна адходаў і лому тытану ў памеры 0
працэнтаў з 1 красавіка 2024 года па 28 лютага 2026 года", - сказалі ў
гандлёвым блоку ЕЭК.
12:17
Грамадства
ЦВК 28 сакавіка разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі
На гэты момант у ЦВК Беларусі паступілі рашэнні сумесных пасяджэнняў
прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведных
выканаўчых камітэтаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.
12:17
Грамадства
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 27 сакавіка
У сераду будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Уначы і
раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с,
удзень парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а па захадзе - да 15-18 м/с.
12:08
Грамадства
Атрад спецназа "Беркут" пераўтвораны ў воінскую часць і атрымае свой баявы сцяг
У гэтыя хвіліны ў Зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
пачынаецца ўрачысты рытуал уручэння баявога сцяга вайсковай часці 5528
унутраных войскаў МУС. Удзел у мерапрыемстве прымае міністр унутраных
спраў Іван Кубракоў.
12:06
Грамадства
Узрасла колькасць спецыяльнасцей, на якія без іспытаў могуць паступаць выпускнікі дзіцячага тэхнапарка
Так, пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 лютага 2024 года нумар 21
унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 6 верасня 2022 года нумар 294
"Аб залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі асоб, якія асвоілі змест
адукацыйнай праграмы адораных дзяцей і моладзі".
12:01
Грамадства
Генсакратар АДКБ адзначыў актыўную дапамогу беларускіх спецслужбаў пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе"
Генеральны сакратар АДКБ падкрэсліў важнасць таго, як аператыўна
спрацавалі спецыяльныя службы, і злачынцы былі затрыманы ў першыя
гадзіны пасля ўчыненага тэракта.
12:00
Грамадства
Асноўныя палажэнні Кодэкса грамадзянскага судаводства ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2026 года
Дакумент устанаўлівае адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і
эканамічных спраў у судах. Для гэтага вызначаны агульныя палажэнні па
разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці,
падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.
11:51
Прэзідэнт
Лукашэнка аб магчымых правакацыях: парушылі дзяржграніцу - да знішчэння
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ашмянскім раёне, наведваючы ўчастак мясцовасці, дзе праводзяцца мерапрыемствы праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей.
11:30
Спорт
Беларускія біятланісты выступяць у гонках праследавання чэмпіянату Расіі
У мужчынскім пасьюце на 12,5 км выступяць восем беларусаў: Антон
Смольскі (11-ы стартавы нумар), Дзмітрый Лазоўскі (12), Мікіта Лобастаў
(21), Сцяпан Данілаў (25), Максім Варабей (29), Ілья Аўсеенка (30),
Раман Ялётнаў (34) і Іван Тулацін (41).
11:29
Грамадства
Беларусь на паўгода прадоўжыла забарону на вываз асобных відаў прамтавараў
Забарона была ўведзена ў сакавіку 2022 года, потым неаднаразова
прадаўжалася. Як адзначалі ў прэс-службе ўрада, такое рашэнне было
прынята для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Асноўныя палажэнні пастановы ўступілі ў сілу з 23 сакавіка і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.-