Стужка навiн
17
.04.24
10:16
Эканоміка
Яравы рапс у Беларусі пасеялі амаль на 16 працэнтах плошчаў
Яравыя культуры пасеяны на 771,6 тыс. га - 32,6 працэнта ад плана.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі,
проса) пасеяны на 527,6 тыс. га, што складае 85,7 працэнта да плана.
10:01
Грамадства
Не менш як 9 млн тон збожжа пасля дапрацоўкі плануюць атрымаць у гэтым годзе ў Беларусі
Зыходзячы з нюансаў кліматычных і надвор'я, вопыту мінулага года і
пэўных рызык Мінсельгасхарч разлічвае атрымаць у гэтым годзе не менш як 9
млн т збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, а таксама не менш як 1 млн т
рапсу ў чыстай вазе (у бункернай вазе - каля 1,2 млн т).
09:17
Прэзідэнт
Лукашэнка: адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Дамаскам будуць паглыбляцца
Прэзідэнт Беларусі перакананы: "Устаноўленыя паміж Мінскам і Дамаскам
сувязі, якія традыцыйна характарызуюць адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае
супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым паглыбляцца".
09:07
У свеце
Галасаванне па пытанні членства Палесціны ў СБ ААН назначана на 18 красавіка
"Савет Бяспекі ААН у чацвер выкажацца адносна патрабавання палесцінцаў
стаць паўнапраўнай дзяржавай - членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", -
перадае французскае інфармацыйнае агенцтва.
09:01
Спорт
Хакеісты "Металурга" трэці раз запар заваявалі Кубак Прэзідэнта
Перамога ў Кубку Прэзідэнта стала для "стальных ваўкоў" чацвёртай у
гісторыі клуба. Раней хакеісты са Жлобіна заваёўвалі галоўны трафей
экстралігі ў 2012, 2022 і 2023 гадах.
16
.04.24
20:01
Прэзідэнт
"Гэта не для пацехі было створана". Лукашэнка выказаўся аб якасці айчыннага насення на прыкладзе прэзідэнцкага поля
Выказаць экспертнае меркаванне наконт ураджайнасці папрасілі старшыню
Горацкага райвыканкама Міхаіла Гулага. Размова, у прыватнасці, ішла пра
гібрыды кукурузы.
19:37
Прэзідэнт
Лукашэнка - кіраўнікам абласцей: не будзе выніку ў бягучым годзе - чакайце жорсткіх рэпрэсій
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на пытанні элементарнай
выканальніцкай дысцыпліны, у тым ліку па забеспячэнні захаванасці
жывёлы. "Узгадняючы назначэнні старшынь райвыканкамаў, я заўсёды гавару:
"Хлопцы, патрэбны вынік! Калі не хочаце ваяваць, патрэбны вынік на
зямлі!".
19:09
Прэзідэнт
Лукашэнка: харчовая бяспека Беларусі забяспечана, але гэтага мала
"Нам трэба ўтрымаць краіну, нам - нашаму пакаленню. Паўтарайце вопыт:
вопыту ў нас дастаткова, які трэба капіраваць і паўтараць", - адзначыў
Аляксандр Лукашэнка.
18:13
Прэзідэнт
Прэзідэнт аб стварэнні ўнікальнай беларускай пароды кароў: усё павінна быць па-гаспадарску
Эксперымент селекцыі прадаўжаецца ў трох гаспадарках некалькі гадоў і
прыносіць добрыя вынікі. Чырвоныя каровы пераўзыходзяць па надоях
традыцыйныя чорна-пярэстыя пароды.
18:00
У свеце
Прэзідэнты Расіі і Ірана абмеркавалі абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе
Расійскі лідар у гутарцы з Раісі выказаў надзею, што "ўсе бакі праявяць
разумную стрыманасць і не дапусцяць новага вітка канфрантацыі, што можа
прывесці да катастрафічных наступстваў для ўсяго рэгіёна".
17:45
Эканоміка
Крэцкі: у Беларусі можна нарошчваць тэмпы прамвытворчасці без павелічэння энергарэсурсаў
Напрыклад, тэмпы вытворчасці прадукцыі канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у
параўнанні з данымі 2016 года павялічыліся на 10 працэнтаў, пры гэтым
спажыванне энергарэсурсаў знізілася на 20 працэнтаў.
17:23
Эканоміка
Больш за 50 працэнтаў энергакрыніц у Беларусі працуюць на мясцовых відах паліва
Віталь Крэцкі адзначыў, што з 10,5 тыс. энергакрыніц у Беларусі больш як
50 працэнтаў працуюць на мясцовых відах паліва, а ў сістэме ЖКГ - больш
за 70 працэнтаў.
17:01
Грамадства
Іпатаў: у пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў ідзе работа над 19 законапраектамі
У пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў ідзе работа над 19
законапраектамі, паведаміў журналістам намеснік старшыні Палаты
прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў перад пасяджэннем Савета Палаты
прадстаўнікоў.
16:59
Грамадства
Амаль 137 тыс. дэпазітаў для шматдзетных сем'яў адкрыта ў Беларусі па праграме "Сямейны капітал"
На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 83
685 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 67 998, на атрыманне
медыцынскіх паслуг - 9269, на атрыманне адукацыі - 6413, на набыццё
тавараў для інвалідаў - 5.