Стужка навiн
16
.04.24
14:45
Прэзідэнт
Лукашэнка: трэба ўвязаць зарплату кіраўніка з вынікамі работы сельгасарганізацыі
Адной з тэм нарады стала вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. За 2023 год рост гэтага паказчыка адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах краіны - 104,5 працэнта. Але практычна адзіная стабільная крыніца штодзённага паступлення грашовых сродкаў - малочная жывёлагадоўля.
14:21
Прэзідэнт
Лукашэнка: трэба распрацаваць стратэгію развіцця ультрасучаснай свінагадоўлі
Кіраўнік дзяржавы адзначае, што з улікам практыкі Расіі неабходна
падлічыць і браць курс на больш эфектыўныя, эканамічныя ў затратах
маштабныя праекты. Не абавязкова гэта павінны быць комплексы на 300-500
тыс. галоў, адзначыў Прэзідэнт.
14:21
Прэзідэнт
Лукашэнка паставіў арыенцір $9 млрд для экспарту прадукцыі АПК у 2024 годзе
Айчынныя прадукты харчавання пастаўляюцца ў больш як 107 дзяржаў свету,
валютная выручка ад іх рэалізацыі за 2023 год склала амаль $7,5 млрд. "І
гэта пры рэзкім спадзе сусветных цэн", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
14:16
Прэзідэнт
Лукашэнка абазначыў праблемы з захаванасцю жывёлы і запатрабаваў прыняць меры
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу шэрага гадоў вядзецца размова аб неабходнасці забяспечыць большую захаванасць жывёлы і птушкі. Аднак сітуацыя застаецца складанай.
14:04
Прэзідэнт
Лукашэнка патрабуе разабрацца ў пытанні эфектыўнасці дзяржпадтрымкі ў вёсцы
"Трэба яшчэ раз разабрацца з гэтай падтрымкай. Адчуваю, што чым горш
працуе прадпрыемства, тым большая падтрымка. Паўстае пытанне, навошта
тады добра працаваць. Гэта проста пустая трата грошай", - сказаў
кіраўнік дзяржавы.
13:52
Прэзідэнт
Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію забеспячэння беларускай жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што поспех у жывёлагадоўлі непарыўна
звязаны з кормавытворчасцю. Аднак у мінулым годзе травяных кармоў
нарыхтавана толькі 91 працэнт да праграмных паказчыкаў. Парушаюцца
тэхналогіі нарыхтоўкі і захоўвання травяных кармоў, пагаршаецца і без
таго недастатковая кармавая база.
13:37
Прэзідэнт
"Нават парасячы віск". Лукашэнка ставіць задачу ў АПК забяспечыць максімальную перапрацоўку сыравіны
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта ў сферы перапрацоўкі сканцэнтраваны рэзервы беларускай вёскі.
13:31
Прэзідэнт
Лукашэнка: вырашэнне кадравай праблемы немагчыма без стварэння належных умоў у вёсцы
"Значыць, пытанне ва ўмовах працы, невысокай якасці сельскага асяроддзя,
самарэалізацыі, заработку, - заўважыў Прэзідэнт. - Гэта ўсё зразумела.
Але ты ж па мэтавым накіраванні, ты ж туды свядома ішоў. Ну дык працуй".
13:23
Прэзідэнт
Лукашэнка: стратэгія на ўзбуйненне комплексаў у АПК выбрана правільна, яе трэба завяршыць да 2030 года
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на праблемы гаспадарак з нізкай
прадукцыйнасцю і даручыў ураду, аблвыканкамам, райвыканкамам дэталёва
вывучыць стан спраў, прыняць усе неабходныя меры па павышэнні
эфектыўнасці работы такіх арганізацый.
13:18
Прэзідэнт
Лукашэнка агучыў абуральныя факты парушэнняў у АПК і патрабуе суровых мер рэагавання
Вытворчую дысцыпліну кіраўнік дзяржавы назваў важнейшым фактарам поспеху
ў любой справе. У той жа час праваахоўныя органы дакладваюць, што ў АПК
стабільна "лідзіруюць" па колькасці парушэнняў працоўнай дысцыпліны.
13:14
Прэзідэнт
"Запрагайцеся і працуйце". Лукашэнка назваў стратэгічную мэту ў сельскай гаспадарцы
На нарадзе Прэзідэнт абазначыў шэраг праблемных пытанняў па асноўных
галінах у сельскай гаспадарцы і запатрабаваў далажыць, як яны
вырашаюцца. "Я свядома абвастрыў праблемы вёскі і прывёў адзінкавыя
прыклады. Безумоўна, галіне ёсць чым ганарыцца, але калі не будуць
вырашацца праблемныя пытанні, то ўсе нашы поспехі хутка сыдуць на
нішто", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
12:39
Прэзідэнт
Лукашэнка абазначыў задачы для аграрыяў на 2024 год
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
12:37
Грамадства
Карпенка: УНС будзе вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы
Чарговае пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі прысвечана пытанням фарміравання Усебеларускага народнага сходу.
12:35
Прэзідэнт
Лукашэнка: сельскагаспадарчы сектар пара пераводзіць на новы тэхналагічны ўзровень
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
12:30
Прэзідэнт
Лукашэнка: калі губернатары разлічваюць на імпартную тэхніку, ад гэтых фантазій рэкамендую адмовіцца
"Калі нехта з губернатараў разлічвае закрыць свае патрэбнасці імпартнай
тэхнікай, то ад гэтых фантазій рэкамендую адмовіцца. Ад слова "зусім".
Нядаўна гэта мы дэталёва абмяркоўвалі на нарадзе па прамысловасці. І не
трэба гаварыць, што імпартнае лепшае, чым наша. Асабліва сёння", -
сказаў Аляксандр Лукашэнка.