Стужка навiн
02
.12.25
14:55
Грамадства
Старшынёй Беларускай натарыяльнай палаты выбрана Алена Грынкевіч
У парадку дня быў абазначаны шэраг пытанняў, у тым ліку выбранне
кіраўніцтва БНП і тэрытарыяльных натарыяльных палат, а таксама прыём у
члены палаты новых натарыусаў.
14:20
Эканоміка
У Беларусі ўстаноўлены парадак ацэнкі дзелавой рэпутацыі аўдытараў
Ацэнка рэпутацыі прэтэндэнтаў і аўдытараў уключае вывучэнне іх дзелавых і
маральных якасцей, у тым ліку на адсутнасць непагашанай або нязнятай
судзімасці, і вызначэнне ці з'яўляецца рэпутацыя бездакорнай.
13:49
Грамадства
Саюзныя парламентарыі абмяркуюць ход работы па рэфармаванні СМІ Саюзнай дзяржавы
"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць ход работы па рэфармаванні СМІ Саюзнай
дзяржавы, а таксама распрацоўку канцэпцыі развіцця сродкаў масавай
інфармацыі Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2030 года. Акрамя таго,
плануецца абмеркаванне пытанняў фінансавання саюзных СМІ ў 2025 і 2026
гадах", - адзначылі ў прэс-службе.
13:21
Эканоміка
Рыжанкоў: тэрыторыя Алжыра можа стаць яшчэ адным хабам для пашырэння беларускіх тавараў у Афрыцы
"Тэрыторыя Алжыра можа стаць таксама пэўным хабам для нашых тавараў для
далейшага пашырэння ў Афрыцы. Яны таксама спадзяюцца на наша
садзейнічанне ў пашырэнні тавараў з Алжыра на тэрыторыі Еўразійскага
эканамічнага саюза", - заявіў кіраўнік МЗС.
13:16
Палітыка
Кіраўнік МЗС пра візіт Лукашэнкі ў Алжыр: чаканні вялікія, перспектывы супрацоўніцтва вельмі сур'ёзныя
"Чаканні самыя вялікія. Мы дастаткова добра вывучылі Алжыр і бачым, што
перспектывы нашага супрацоўніцтва вельмі сур'ёзныя", - заявіў Максім
Рыжанкоў.
13:03
Грамадства
Слабы галалёд, туман і да +6°С. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 3 снежня
У сераду будзе воблачна. Месцамі чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы.
13:00
Грамадства
Новая адміністрацыйная працэдура БелДІЭ даступна на партале "Е-Паслуга"
З 1 снежня на адзіным партале электронных паслуг "Е-Паслуга" даступна да
заказу адміністрацыйная працэдура, што ажыццяўляецца прадпрыемствам
"БелДІЭ" 548.4.6.2 "Зняцце з рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку і
(або) высокачастотнага ўстройства, якое з'яўляецца крыніцай
электрамагнітнага выпрамянення, грамадзянскага прызначэння".
12:58
Эканоміка
Рыжанкоў: Беларусь атрымала магчымасць свабодна гандляваць у Алжыры сваёй малочнай прадукцыяй
"На сённяшні момант даводзіцца канстатаваць, што пытанне паставак сухога
малака, сыроваткі, нейкіх падобных тавараў - гэта аснова нашага гандлю з
Алжырам. Гэта сапраўды вельмі сур'ёзныя аб'ёмы", - сказаў кіраўнік МЗС.
12:51
Палітыка
Чым падобныя Беларусь і Алжыр і чаму маюць агульны погляд на еўрапейскую "дэмакратыю". Заява кіраўніка МЗС
"Гэта дзяржава-аднамыснік. Фактычна мы выступаем на міжнароднай арэне з
адзіных пазіцый. Што датычыцца любых напрамкаў: абароны Статута ААН,
пабудовы больш справядлівага шматпалярнага свету, вырашэння мірным
шляхам пытанняў міжнароднага парадку дня", - сказаў міністр.
12:34
Эканоміка
Беларусь прадставіць нацыянальны стэнд на Маскоўскім тыдні інтэр'ера і дызайну
Маскоўскі тыдзень інтэр'ера і дызайну пройдзе ўжо сёмы раз 11-14 снежня,
пляцоўкай для яго стануць два выставачныя павільёны ВДНГ.
12:31
У свеце
Politico: ЗША выступаюць за вяртанне РФ замарожаных актываў пасля ўрэгулявання канфлікту ва Украіне
Як паведамілі выданню два высокапастаўленыя дыпламаты, калі летам
пасланнік ЕС па санкцыях Дэвід О'Саліван наведаў Вашынгтон, то афіцыйныя
асобы ЗША недвухсэнсоўна заявілі яму, што плануюць вярнуць актывы Расіі
пасля падпісання мірнага плана.
12:17
Эканоміка
ЕЭК на тры гады абнуліла ўвазныя пошліны на асобныя віды арэхаў і насення
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прыняла рашэнне ўстанавіць
стаўкі ўвазных мытных пошлін у дачыненні да арэхаў шы, арэхаў шорэі,
саловых арэхаў, насення гарцыніі індыйскай і костачак пладоў мангіферы
індыйскай (манга) і іх ядзер у памеры 0 працэнтаў ад мытнага кошту па 31
снежня 2028 года ўключна.
11:51
Эканоміка
БУТБ будзе супрацоўнічаць з Канфедэрацыяй работадаўцаў Алжыра
Стратэгічнай мэтай партнёрства БУТБ і CAP з'яўляецца забеспячэнне
максімальна шырокага прымянення біржавога механізма прадстаўнікамі
алжырскага бізнесу як для закупкі беларускіх тавараў, так і для
рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці на рынку Беларусі.
11:36
Спорт
На жаночым чэмпіянаце свету па гандболе стартуе асноўны этап
Стартавыя паядынкі другога групавога этапу адбудуцца ў нямецкім
Дортмундзе. У групе 2 зборная Германіі, якая выйшла ў асноўны этап з
чатырма ачкамі, сустрэнецца з камандай Фарэрскіх астравоў, якая мае два
балы.
11:27
Эканоміка
Прадпрыемства "Беллегпрама" і расійскі "Саюзтэкстыль-СТ" падпісалі мемарандум аб кааперацыі
У канцэрне "Беллегпрам" прайшлі перагаворы з дэлегацыяй расійскай
кампаніі ТАА "Саюзтэкстыль-СТ". Удзел у іх прынялі кіраўнікі ключавых
прадпрыемстваў канцэрна: "Ручайка", "Камволь", "Палессе", Аршанскі
льнокамбінат і "Віцебскія дываны".
