Стужка навiн
17
.04.24
14:23
Палітыка
Алейнік і Дачыч абмеркавалі па тэлефоне ўзаемадзеянне Беларусі і Сербіі
"Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і ўзаемадзеяння
Беларусі і Сербіі ў міжнародных арганізацыях", - адзначылі ў МЗС.
14:23
Грамадства
Дажджы, моцны вецер і да +13°С чакаецца ў Беларусі 18 красавіка
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдуць
кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі -
дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Вецер
паўночны, паўночна-ўсходні ўначы слабы, удзень 5-10 м/с, месцамі па
ўсходзе парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
14:08
Эканоміка
Галоўчанка абазначыў, якім задачам у сельскагаспадарчай галіне трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу
Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, учора прайшла маштабная нарада аб
развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны пад кіраўніцтвам
Прэзідэнта.
14:00
Эканоміка
Галоўчанка: веснавая сяўба павінна быць праведзена ў аптымальны тэрмін з выкананнем усіх патрабаванняў
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што веснавую сяўбу неабходна правесці ў
аптымальны тэрмін з выкананнем усіх патрабаванняў. Сістэмныя рашэнні на
ўзроўні кіраўніка дзяржавы, урада былі прыняты загадзя, у тым ліку па
фінансаванні гэтых работ.
13:31
У свеце
Самы моцны лівень за 75 гадоў. Парушаны планы тысяч турыстаў, затоплены дарогі і аэрапорт Дубая
Ліўні таксама прайшлі ў Бахрэйне, Катары і Саудаўскай Аравіі. У Амане,
размешчаным на ўсходняй ускраіне Аравійскага паўвострава, за апошнія дні
ў выніку праліўных дажджоў загінулі як мінімум 18 чалавек. У іх лік
уваходзяць 10 школьнікаў, якія знаходзіліся ў машыне з дарослым, калі іх
змыла патокам вады.
12:57
Грамадства
У Мінадукацыі расказалі, колькі месцаў павінна застацца на агульны конкурс у ВНУ
Тым, хто бачыць магчымасць паступлення без уступных іспытаў, неабходна
разумець, што ў выпадку, калі абітурыентаў, якія маюць аналагічныя
магчымасці паступлення, будзе больш як 80 працэнтаў ад кантрольных
лічбаў прыёму, то сярод іх таксама будзе конкурс.
12:49
Грамадства
Белгідрамет: у бліжэйшы час халоднае надвор'е запаволіць вегетацыю сельгаскультур
Як адзначаюць аграметэаролагі, у бліжэйшы час халоднае надвор'е
запаволіць вегетацыю сельскагаспадарчых культур, адрастанне шматгадовых
траў, з'яўленне ўсходаў яравых культур. Начныя замаразкі могуць уяўляць
небяспеку для пладовых культур, якія цвітуць.
12:44
Спорт
Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе з камандай Туркменістана ў Магілёве і Мінску
Першы таварыскі матч адбудзецца 20 красавіка ў магілёўскім
спарткомплексе "Алімпіец" (пачатак гульні ў 14.00), а другая сустрэча
пройдзе 22 красавіка ў сталічным Палацы спорту "Уручча" (пачатак у
18.00).
12:25
Эканоміка
ВУП Беларусі ў першым квартале 2024 года вырас на 4,1 працэнта
Праведзена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за І квартал 2024
года. Згодна з ёй, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br53 млрд, або ў
супастаўных цэнах 104,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023
года.
12:13
Эканоміка
Галоўчанка: патрэбна мабілізацыя ўсіх рэсурсаў для выхаду на прырост тэмпаў вытворчасці сельгаспрадукцыі 6-7 працэнтаў
Прэм'ер-міністр нагадаў, што асноўная задача - гэта поўная мабілізацыя
ўсіх рэсурсаў з выхадам на прырост тэмпаў вытворчасці прадукцыі сельскай
гаспадаркі на ўзроўні 6-7 працэнтаў і атрыманнем экспартнай выручкі ў
аб'ёме не менш як $9 млрд.
12:03
Грамадства
У Мінпрыроды абмеркавалі паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі
У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі зацікаўленых органаў дзяржаўнага
кіравання, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў,
канцэрнаў.
11:53
Грамадства
Дэпутаты ратыфікавалі пратакол да пагаднення аб супрацоўніцтве з Расіяй у будаўніцтве БелАЭС
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Саветам
Міністраў унесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў гэты праект закона.
Законапраектам прапануецца ратыфікаваць пратакол, падпісаны ў Мінску 2
лістапада 2023 года.
11:46
Грамадства
Мінабароны: пры праверцы боегатоўнасці вялікая ўвага ўдзялялася барацьбе з беспілотнікамі і ДРГ
Леанід Касінскі звярнуў увагу і на зараджанасць людзей на абарону сваёй
краіны. "Я сустракаўся з запаснікамі ў баявых парадках, у розных
падраздзяленнях, і магу сказаць, што людзям сёння не трэба тлумачыць,
што бяспека краіны - гэта агульная справа. Разуменне, цікавасць і
ўключанасць ваеннаабавязаных у працэс баявой вучобы - гэта тое, што мы
бачым на ўсіх этапах праверкі баявой гатоўнасці", - канстатаваў ён.
11:36
Грамадства
Дэпутаты прынялі законапраект аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў па
ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы. Ён падрыхтаваны ў мэтах забеспячэння
нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і ў якасці меры ў адказ на
рашэнне краін - членаў НАТА аб прыпыненні дзеяння гэтага дагавора.