Стужка навiн
22
.04.24
13:01
Грамадства
У Беларусі стартаваў агульнарэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій
Як паведамлялася раней Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, у
кірмашы прыме ўдзел амаль 2,4 тыс. наймальнікаў розных сфер дзейнасці,
якія прадставяць, паводле папярэдніх даных, больш за 25 тыс. свабодных
рабочых месцаў.
12:45
Палітыка
Сергяенка: Беларусь і ў далейшым будзе рабіць усё для забеспячэння бесперапынных кантактаў з Кітаем
"Вітаю Вас і членаў дэлегацыі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі
Кітая ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Ваш візіт - яркае пацвярджэнне паспяховага ўзаемадзеяння дзяржаўных
органаў Беларусі і Кітая", - сказаў Ігар Сергяенка.
12:42
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці разам працаваць у перавалцы грузаў
Адзін з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, які назваў у час сустрэчы Прэзідэнт, - мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў. Перш за ўсё размова ішла аб лесаперапрацоўчых, суднабудаўнічых, суднарамонтных магутнасцях.
12:34
Спорт
Беларускія паралімпійцы заваявалі два медалі на старце чэмпіянату Еўропы па плаванні
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 435 плыўцоў, якія прадстаўляюць не толькі
еўрапейскія краіны, але і іншыя кантыненты. Напярэдадні ў стартавы
дзень турніру былі разыграны 26 камплектаў узнагарод, па выніках двух
фіналаў на подыум падымаліся беларускія спартсмены.
12:29
Грамадства
Аператыўна, якасна, скрупулёзна. Старшыня ДКСЭ пра новыя віды экспертыз і ініцыятывы ведамства
Навукова абгрунтаваныя вывады гэтых людзей, аформленыя ў выглядзе
заключэння судовага эксперта, часам маюць вельмі важнае значэнне ў лёсе
чалавека. Падыходзячы з усёй адказнасцю да свайго абавязку, супрацоўнікі
Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выконваюць яго няўхільна -
якасна, аператыўна, скрупулёзна.
12:08
Спорт
Сасновіч згуляе з Дарт у кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
Сёння ў паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае
109-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з брытанскай тэнісісткай
Хэрыет Дарт, у якой 86-я пазіцыя.
12:04
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці паглыбіць супрацоўніцтва ў машынабудаванні
Беларускі бок даволі глыбока прааналізаваў сумесныя магчымасці. Флагманскім напрамкам традыцыйна з'яўляецца машынабудаванне і пастаўкі беларускай тэхнікі.
11:40
Грамадства
ДПК: чэргі фур на ўезд у ЕС захоўваюцца перад усімі пагранпераходамі
За выхадныя дні ў Літву прыбыла ў сярэднім 27 працэнтаў грузавікоў ад
нормы. Менш за ўсё транспарту аформілі супрацоўнікі літоўскага пункта
пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - 17 працэнтаў грузавых
аўто.
11:26
Прэзідэнт
Лукашэнка: сёння вынік для эканомікі дае тое, што не так даўно было прадметам заходняй крытыкі
"Што датычыцца нашай краіны, сёння дзіўным чынам дае вынік менавіта тое, што не так даўно было галоўным прадметам заходняй крытыкі. Цаной вялікіх намаганняў у Беларусі захавалі ўсе ключавыя галіны эканомікі, якія вызначаюць айчынную спецыялізацыю", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
11:24
Грамадства
Больш як 69,5 тыс. грамадзян ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме з пачатку года
З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 69 763 іншаземцы з Еўрасаюза: 34 474
грамадзяніны Літвы, 16 638 грамадзян і 4366 неграмадзян Латвіі, а
таксама 14 285 іншаземцаў з польскімі пашпартамі.
11:16
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь настроена рашуча нарошчваць тавараабарот з Архангельскай вобласцю
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Аляксандрам Цыбульскім.
11:15
Эканоміка
Заяц: пры добрай агратэхніцы можна атрымліваць цудоўныя ўраджаі і на беларускіх сартах
Як расказаў Леанід Заяц, знакамітае эксперыментальнае поле Прэзідэнта
знаходзіцца ў Шклоўскім раёне і займае плошчу 303 га. Тут па даручэнні
кіраўніка дзяржавы выпрабоўваюць розныя сарты і культуры.
10:55
Спорт
Протас набраў першае ў кар'еры ачко ў плэй-оф НХЛ
Першы матч серыі да чатырох перамог адбыўся ў Нью-Ёрку. Дэбютнае
рэзультатыўнае дзеянне ў плэй-оф Аляксей Протас правёў на 28-й мінуце
сустрэчы, аддаўшы галявую перадачу Марціну Фехервары.
10:36
Грамадства
Дэлегат аб УНС: у прыярытэце - бяспека і паспяховае развіццё краіны
У прыватнасці, на адабрэнне Усебеларускага народнага сходу вынесены
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і абноўленая Ваенная дактрына.