Стужка навiн
10
.09.24
17:49
У свеце
Пуцін: ЗША нарошчваюць ваенную прысутнасць у Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне і Арктыцы
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, прымаючы па відэасувязі ўдзел у актыўнай
фазе камандна-штабных вучэнняў "Акіян-2024", заявіў, што ЗША ў спробах
стрымаць Расію і Кітайскую Народную Рэспубліку нарошчваюць ваенную
прысутнасць у Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне і Арктыцы, паведамляе ТАСС.
17:44
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кыргызстанам аб рэадмісіі
Адпаведны ўказ нумар 355 Прэзідэнт падпісаў 10 верасня.
17:21
Эканоміка
Прэзідэнт Кыргызстана адным з прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю назваў прамкааперацыю
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў 10
верасня ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву.
17:20
Грамадства
Семяняка: у парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў ужо ўключана 14 законапраектаў
У адпаведнасці з арт. 95 Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь у трэці
аўторак верасня пачынае сваю работу сесія Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе на гэты дзень
прыпадае 17 верасня - Дзень народнага адзінства.
16:28
Прэзідэнт
Лукашэнка пра апанентаў: калі хочуць "перавярнуць краіну", трэба прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах
"Ну я ўжо гаварыў: мы чакаем. Нават можаце нас не папярэджваць, адкуль
вы зойдзеце і куды. Мы гэта добра ведаем", - заявіў у сувязі з гэтым
Аляксандр Лукашэнка.
16:15
Культура
Выставу "Падарожжа па Венесуэле" прадставяць у Лошыцкай сядзібе 12 верасня
Выставу фатаграфій, рамесных вырабаў і народнага адзення "Падарожжа па
Венесуэле" прадставяць у Лошыцкай сядзібе - філіяле Музея гісторыі
горада Мінска - 12 верасня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
16:15
Грамадства
Унікальныя дакументы і архіўныя матэрыялы. У Акадэміі кіравання прадставілі кнігу БЕЛТА "Суперпозиция. Параллельные миры"
У час прэзентацыі адбыўся паказ відэапраекта агенцтва "Як гэта было.
Спецвыпуск", а таксама будзе працаваць выстаўка БЕЛТА "Паралельныя
светы", па матывах якой выдадзена кніга.
15:51
Палітыка
Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару АСЕАН
Бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай
Беларусь і АСЕАН у галінах узаемнага інтарэсу. Была падкрэслена
важнасць вывучэння магчымасцей для пашырэння супрацоўніцтва і
павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю, інвестыцый і турызму.
15:45
У свеце
Люксембург не бачыць сэнсу праводзіць мірныя канферэнцыі без Масквы
"Патрэбны дыялог з Расіяй", і арганізоўваць мірныя канферэнцыі без яе
няма сэнсу. "Калі вы хочаце мірную канферэнцыю, яна павінна быць з
удзелам Расіі, дзе ўсе сядуць за стол перагавораў", - сказаў Бетэль.
15:24
Грамадства
Крутой: да палітычных кампаній яшчэ далёка, а працаваць трэба цяпер, не збаўляючы абаротаў
Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый
Крутой па выніках нарады кіраўніка дзяржавы аб актуальных
унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных
кампаній, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
15:18
Эканоміка
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 4,6 працэнта да $56,2 млрд
Пры гэтым сальда тавараў і паслуг у параўнанні з вынікамі першага
паўгоддзя практычна не змянілася і склалася ў памеры блізкім да нуля
(мінус $89 млн). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі (мінус $1,97
млрд) было практычна цалкам кампенсавана дадатнымі вынікамі знешняга
гандлю паслугамі ($1,88 млрд).
15:13
Прэзідэнт
"Ніхто мяне прымусіць не можа". Лукашэнка аб прычынах памілавання так званых палітзняволеных
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных
унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных
кампаній расказаў аб прычынах памілавання некалькіх дзясяткаў чалавек,
якіх апаненты прылічвалі да палітзняволеных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
14:33
Грамадства
"Ён патрэбны Саюзнай дзяржаве". Расалай аб арганізацыі серыйнай вытворчасці самалёта "Асвей"
Намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама падкрэсліў, што распрацоўка і
арганізацыя серыйнай вытворчасці двухрухавіковага лёгкага мнагамэтавага
самалёта "Асвей" - вельмі важны праект.
14:17
Палітыка
Карпенка: ёсць чатыры магчымыя даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
"У адпаведнасці з заканадаўствам гэтыя выбары павінны прайсці не пазней
за 20 ліпеня. Разам з тым дэпутацкі корпус прымае рашэнні - Палата
прадстаўнікоў нацыянальнага сходу", - сказаў кіраўнік
ЦВК.
13:59
Прэзідэнт
Лукашэнка адрэагаваў на інсінуацыі вакол даты маючых адбыцца ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній адрэагаваў на інсінуацыі вакол даты маючых адбыцца ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў.