Стужка навiн
27
.03.24
15:12
Грамадства
У Беларусі на станцыях тэхагляду пачалі афармляць дазволы на тры гады
"Белтэхагляд" паведаміў аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па
выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку (за выключэннем колавых
трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх) да ўдзелу ў дарожным руху ў
адпаведнасці з нормамі ўказа ад 16 лютага 2024 года нумар 55 "Аб
змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
15:03
Грамадства
Пархомчык: пілотны праект па забеспячэнні гарадоў электратранспартам будзе прадаўжацца
"Сёння завяршаецца рэалізацыя першага пілотнага праекта ў рамках
пастановы ўрада Беларусі. Сёння Шклоўскаму раёну і гораду Шклоў мы
перадалі 15 пасажырскіх электробусаў", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
14:54
Спорт
У НАК Беларусі ўшаноўвалі прызёраў спартыўных гульняў "Дзеці Прымор'я"
Чэмпіёнамі І Зімовых гульняў "Дзеці Прымор'я" сталі шорт-трэкіст Арцём
Шадзько (эстафета дружбы), лыжніца Аляксандра Парфёнава (5 км),
фігурысты Валерыя Яжова і Васіль Барахоўскі (адзіночнае катанне), а
таксама хакеісты зборнай Беларусі-U16.
14:46
Грамадства
Парывісты вецер і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 27 сакавіка
У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі
ўдзень па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах
магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, парывы ўзмоцняцца да
14 м/с, а днём месцамі да 15-18 м/с.
14:36
Эканоміка
Жыдкоў: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Рэспублікай Адыгея па ўсім галіновым спектры
"Адносіны Беларусі і Рэспублікі Адыгея маюць пазітыўны і дынамічны
характар. Асноватворным з'яўляецца эканамічны складнік нашых адносін,
які таксама мае патэнцыял для далейшага развіцця. Статыстычныя даныя
сведчаць, што тыя крокі, якія мы робім, дазваляюць нам упэўнена глядзець
у будучыню", - сказаў Алег Жыдкоў.
14:33
Грамадства
Гандлёвыя сеткі прадоўжылі скідку да 10 працэнтаў на шэраг тавараў для слабаабароненых катэгорый насельніцтва
Пагадненне было заключана ў студзені 2022 года, потым неаднаразова
прадаўжалася. У сувязі з тым, што тэрмін дзеяння зноў заканчваецца, было
прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне - на другі
квартал 2024 года.
14:07
Грамадства
Будаўніцтва жылля і капрамонт. З якімі пытаннямі грамадзяне прыходзяць на прыём да Качанавай
На прыём у Савет Рэспублікі звярнулася Алёна Іванаўна, жыхарка Мінскага
раёна, па пытанні будаўніцтва жылля для медыкаў. У Бараўлянах функцыянуе
больш за 10 медыцынскіх устаноў, а будаўніцтва ідзе толькі для
супрацоўнікаў трох устаноў.
13:53
Эканоміка
Мінпрам завяршае рэалізацыю пілотных праектаў па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі
Пілотныя праекты рэалізуюцца ў Жодзіне і Шклоўскім раёне з удзелам двух
айчынных вытворцаў пасажырскага электратранспарту: МАЗ і BKM HOLDING
(раней "Белкамунмаш").
13:26
Грамадства
Бясплатная юрыдычная дапамога: 28 сакавіка прафсаюзы правядуць прававыя прыёмы
Месца правядзення - арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў,
гарадоў рэспублікі, раённыя, гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў. Уся
неабходная інфармацыя аб месцы і часе правядзення прыёмаў знаходзіцца на
афіцыйных сайтах абласных, раённых, гарадскіх аб'яднанняў прафсаюзаў.
Таксама ажыццяўляецца папярэдні запіс.
13:04
Эканоміка
БУТБ акажа садзейнічанне імпарцёрам беларускай сельгаспрадукцыі з краін Азіі
Размова пра гэта ішла ў Шанхаі ў час дзелавога форуму па
гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў сферы АПК у Цэнтральнай і
Паўднёва-Усходняй Азіі, які прайшоў у Сіяні.
13:03
Грамадства
Русы: XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе на самым высокім узроўні
"Будзе 9 секцый. Вызначыліся з іх складам. Адпрацавана і ўзгоднена
тэматыка, - дадаў Міхаіл Русы. - На 95-97 працэнтаў ёсць і выступоўцы па
гэтых тэмах".
13:01
Грамадства
"Белавія" запусціла прома-акцыю на білеты па шасці напрамках
Набыць білеты па тарыфе "Прома" з Мінска можна па 31 сакавіка ўключна ў
Астану, Дэлі, Ерэван, Кутаісі, Шарджу і Маскву (таксама з Гомеля і
Брэста).
12:54
Грамадства
Такога монстра ў Беларусі яшчэ не было. Доследны ўзор абяцаюць вырабіць на ММЗ у 2025 годзе
Спецыяліст звярнуў увагу, што стварэнне новага рухавіка - працаёмкі,
складаны працэс працягласцю ў сярэднім каля пяці гадоў. На ММЗ гэту
работу пачалі ў 2020 годзе.
12:42
Палітыка
Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў паглыбленні кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях
Аб гэтым было заяўлена ў час двухбаковай сустрэчы начальніка
Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра
абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра
Валерыя Равенкі з памочнікам намесніка дзяржаўнага міністра па справах
абароны па пытаннях абароннай палітыкі і камунікацыі ААЭ Алі Абдулой
Махамедам Аль-Ахмадам.
12:42
Грамадства
Намеснік гендырэктара ММЗ аб якасці прадукцыі: трэба рэагаваць на мінімальныя заўвагі спажыўцоў
Іван Бакун падкрэсліў, што Мінскі маторны завод з часу свайго існавання
(у 1963 годзе прадпрыемства было створана на базе маторнага цэха
Мінскага трактарнага завода) заняў лідзіруючыя пазіцыі ў
маторабудаванні.