Стужка навiн
27
.03.24
11:15
Грамадства
ДПК: улады Літвы не зацікаўлены ў вырашэнні праблемы на граніцы
Самым загружаным маршрутам у Еўрасаюз для фур застаецца літоўскі пункт
пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі"), перад якім знаходзяцца
каля 1120 грузавікоў. Менш за ўсё грузавых аўто аформілі ў літоўскім
пагранпераходзе "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - 18 працэнтаў.
11:10
Грамадства
Шульган: у гэтым годзе штомесяц беларусам прадастаўляецца больш як 11,5 млн электронных паслуг
Сёння праз Адзіны партал электронных паслуг прадастаўляецца больш як 560
электронных сэрвісаў (232 электронныя паслугі і 331 адміністрацыйная
працэдура), для гэтага інтэгравана звыш 60 інфармацыйных сістэм і
рэсурсаў. Тэмп пераводу адміністрацыйных працэдур і развіцця электронных
сэрвісаў расце, падкрэсліў Канстанцін Шульган.
11:03
Культура
Лёс у пісьмах. Выстава "Вялікая княгіня Вольга Аляксандраўна" адкрылася ў Мірскім замку
У аснову выставы пакладзены пісьмы вялікай княгіні Вольгі Аляксандраўны
да брата, імператара Мікалая II, і пляменніц, дзённікавыя запісы і
мемуарная літаратура. Фатаграфіі з яе асабістага архіва, дзіцячыя
малюнкі і карціны, створаныя ў наступныя гады, паштоўкі па малюнках
Вольгі Аляксандраўны дазваляюць зірнуць на падзеі больш чым векавой
даўнасці вачамі сучасніка.
10:46
Грамадства
Перабраць адразу і двойчы адварыць. Цэнтр гігіены нагадаў аб прафілактыцы атручэнняў грыбамі
У Беларусі за 2023 год было ўстаноўлена 68 выпадкаў атручэння грыбамі,
пры якіх пацярпеў 81 чалавек, 4 выпадкі скончыліся лятальным канцом.
Асноўныя прычыны атручэнняў грыбамі - няведанне насельніцтвам відавога
складу грыбоў, невыкананне правіл іх гатавання і ігнараванне мер
прафілактыкі.
10:44
Грамадства
Дзяржавы АДКБ выступаюць за далейшую кансалідацыю ў процідзеянні тэрарызму
"Выступаем за далейшую кансалідацыю дзяржаў - членаў АДКБ і ўсёй
сусветнай супольнасці ў процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму", -
падкрэсліваецца ў заяве.
10:32
Грамадства
Мінадукацыі зацвердзіла вучэбныя праграмы трох факультатыўных заняткаў
Дакумент устанаўлівае вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў "Калі
вучыцца лёгка. У свеце канструявання" для вучняў 3-4-х класаў, "У свеце
інфармацыі" для 5-6-х класаў і "Аблічча Беларусі: экалогія і
ўстойлівасць" для 9-х класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць
адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
10:19
Грамадства
Захарава: наша няшчасце перажылі ў Мінску так, як быццам сваё гора
"Ёсць выраз: сябры па няшчасці, калі няшчасце адно на ўсіх. А тут
няшчасце здарылася з намі, а перажылі яго ў Мінску так, як быццам сваё
гора, - сказала Марыя Захарава. - За гэта нізкі паклон. Мы ніколі гэтага
не забудзем і ўся краіна будзе памятаць. І рэакцыю Беларусі, і ўсіх
нашых сяброў, і ўсіх нашых саюзнікаў".
09:56
Грамадства
Іксодавыя кляшчы актывізаваліся ў Беларусі. У якіх абласцях ёсць пацярпелыя
Актывізацыя іксодавых кляшчоў адзначаецца з лютага. Да гэтага часу
зарэгістравана як мінімум 10 выпадкаў зваротаў грамадзян у арганізацыі
аховы здароўя з прычыны прысмоктвання кляшчоў - у Брэсцкай, Гродзенскай і
Мінскай абласцях.
09:23
Культура
Абразы, жывапіс і аблачэнне. У Гродне прадставілі выставу "Пасхальнай радасці ззянне"
Выстава будзе даступна для наведвальнікаў да 10 мая.
09:16
Грамадства
Парывісты вецер і да плюс 15 градусаў прагназуецца сёння ў Беларусі
Сёння надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага
атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без
ападкаў. Раніцай месцамі па краіне слабыя туман і галалёд. Вецер
паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты, на захадзе моцны парывісты.
09:01
Спорт
Азаранка выйшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Маямі
У чвэрцьфінале Азаранка (32-і нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла
прадстаўніцу Казахстана Юлію Пуцінцаву (68) - 7:6 (7:4), 1:6, 6:3. У
матчы за тое, каб трапіць у фінал, саперніцай беларускі будзе яшчэ адна
казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна (4).
09:00
Культура
Больш за 2 тыс. удзельнікаў паспаборнічаюць у конкурсе вакальна-харавога мастацтва ў Магілёве
Удзельнікамі конкурсу стануць выканаўцы і калектывы з Беларусі і Расіі ў
двух фарматах: вочна і завочна. Выступаць будуць сольна, у складзе
ансамбляў і харавых калектываў у эстрадным, акадэмічным і народным
вакале.26
.03.24
20:02
Культура
Дадзены старт падрыхтоўцы XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Аргкамітэт зацвердзіў тэрміны і слоган XXX юбілейнага кінафестывалю, яго
творчую канцэпцыю, умовы і тэрміны адбору фільмаў (рэгламент), дызайн
прызоў конкурсаў, абмеркаваў творчыя падыходы да правядзення цырымоній
адкрыцця і закрыцця.
19:31
Эканоміка
Савет ЕЭК устанавіў тарыфную льготу на ўвоз тавараў для вытворчасці электратэхнічнай прадукцыі
"Для тавараў, якія класіфікуюцца кодамі 4413 00 000 0 і 8535 90 000 8
таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС, тарыфная льгота
будзе прадастаўляцца пры іх увозе ў Рэспубліку Беларусь, Рэспубліку
Казахстан, Кыргызскую Рэспубліку і Расійскую Федэрацыю па 28 лютага 2026
года ўключна", - адзначылі ў прэс-службе.
19:09
Культура
"Адзінства праз культуру". Выстава вядучых мастакоў Беларусі і Расіі адкрылася ў Маскве
Паводле слоў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава,
права мастака на творчасць без цэнзуры і націску сёння пацверджана гэтай
выставай, дзе сабрана больш за 40 работ беларускіх і расійскіх
майстроў.