Стужка навiн
28
.11.24
13:55
Прэзідэнт
Лукашэнка: АДКБ павінна стаць адной з ваенна-палітычных апор у Еўразіі
АДКБ павінна стаць адной з ваенна-палітычных апор архітэктуры бяспекі
Еўразійскага кантынента. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
заявіў у сваім выступленні ў Астане на саміце АДКБ.
13:50
Прэзідэнт
Лукашэнка: штучны інтэлект можа загубіць чалавецтва
Прэзідэнт выказаў занепакоенасць наконт перспектыў некантралюемага выкарыстання магчымасцей штучнага інтэлекту, які ўсё часцей выкарыстоўваюць для планавання і вырашэння ваенных задач.
13:43
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб НАТАфікацыі Еўропы і свету ў цэлым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні ў Астане на
саміце АДКБ заявіў аб бягучай НАТАфікацыі Еўропы і свету ў цэлым,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
13:37
Прэзідэнт
Лукашэнка агучыў задачы для фарміравання новай архітэктуры еўразійскай бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў задачы для фарміравання новай архітэктуры еўразійскай бяспекі і ўмацавання АДКБ. Адпаведныя заявы ён зрабіў у сваім выступленні ў Астане на саміце АДКБ.
13:05
Прэзідэнт
Лукашэнка: "Зялёная здзелка" Еўрасаюза - праект нядобрасумленнай канкурэнцыі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Захад траціць усе сілы на барацьбу з фальшывымі праблемамі, прычым сам іх і стварае. Яркі прыклад - кліматычны парадак дня, які "заходнія палітыкі даўно ператварылі ў бізнес".
13:04
Эканоміка
Беларусь і Кыргызстан падпісалі пагадненне аб экспартных крэдытах
Дакумент прадугледжвае стварэнне ўніверсальнай фінансавай інфраструктуры для падтрымкі айчыннага экспарту.
13:00
Грамадства
Хаменка: людзі з абмежаванымі магчымасцямі актыўна ўключаюцца ў працэс сацыяльнага развіцця
У Беларусі праводзіцца вялікая работа па ўключэнні гэтых грамадзян у
працэс сацыяльнага развіцця, у грамадскае і сацыяльна-эканамічнае жыццё,
дадаў ён, звярнуўшы ўвагу, што правядзенне такіх семінараў - паказчык
таго, што краіна не спыняецца на дасягнутым.
12:57
Эканоміка
БУТБ і Індыйская палата міжнароднага бізнесу ўзгаднілі напрамкі супрацоўніцтва
Асноўную ўвагу бакі плануюць сфакусіраваць на прыцягненні на беларускую
біржавую пляцоўку прадстаўнікоў індыйскіх дзелавых колаў для правядзення
імпартных і экспартных здзелак з таварамі, запатрабаванымі ў абедзвюх
краінах.
12:52
Прэзідэнт
Лукашэнка адзначыў адсутнасць на саміце АДКБ армянскага боку
"Сёння мне выпаў гонар выступаць першым, паколькі нашы армянскія калегі не ўдзельнічаюць у пасяджэнні. Гэта, дарэчы, характарызуе бягучую геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне і ў нейкай ступені нашу арганізацыю", - адзначыў беларускі лідар.
12:10
Грамадства
Місію наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўзначаліць Сяргей Лебедзеў
Традыцыйна Місія наглядальнікаў ад СНД будзе ажыццяўляць свае функцыі
строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, паважаючы суверэнітэт
дзяржавы, аб'ектыўна ацэньваючы працэс падрыхтоўкі і правядзення
выбарчай кампаніі.
12:04
Прэзідэнт
Лукашэнка ў Астане прыняў удзел у саміце АДКБ
Мерапрыемства прайшло ў Палацы Незалежнасці. На ўваходзе Аляксандра Лукашэнку прывітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У гэтым годзе Казахстан старшынствуе ў АДКБ.
11:54
У свеце
Лаўроў: заявы НАТА аб прэвентыўных ударах па Расіі безадказныя
"Гэтыя заявы рабіў нейкі адмірал. Абсалютна безадказны. Там такіх
людзей, якія пораху не нюхалі, але пагоны начапілі, нямала. Таксама
хочуць выслужыцца, чуюць кан'юнктуру", - заявіў кіраўнік расійскай
дыпламатыі.
11:53
Грамадства
Беларусь заклікала краіны АБСЕ пераасэнсаваць ідэі Хельсінкскага заключнага акта па тэме бяспекі
Беларусь заклікала дзяржавы - удзельніцы АБСЕ творча і адказна
пераасэнсаваць з улікам змяненняў, якія адбыліся ў свеце, ідэі
Хельсінкскага заключнага акта, што датычацца шляхоў і механізмаў
забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
11:34
Эканоміка
Сівак: тавараабарот Беларусі і Кыргызстана за студзень-верасень вырас на 14,1 працэнта
"За 9 месяцаў бягучага года тавараабарот Беларусі і Кыргызстана вырас на
14,1 працэнта і складае амаль $135 млн. Чакаем, што 2024 год будзе
завершаны з добрымі паказчыкамі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
11:33
Грамадства
Грозаў: прапановы краін СНД па агульных крытэрыях ацэнкі выбараў былі высакамерна адхілены БДІПЧ
"У свой час мы прапаноўвалі нашым заходнім партнёрам, у прыватнасці
БДІПЧ, выпрацаваць на аснове нашых напрацовак агульныя крытэрыі ацэнкі
выбараў у краінах. Але, на жаль, нашы прапановы БДІПЧ былі высакамерна
адхілены", - адзначыў Андрэй Грозаў.