Стужка навiн
09
.03.26
13:06
Эканоміка
Тарыфы на паслугі па зарадцы электрамабіляў зменяцца з 10 сакавіка
Нацыянальны аператар сеткі зарадных станцый Malanka - РУП "Вытворчае
аб'яднанне "Беларуснафта" - інфармуе аб змяненні тарыфаў на паслугі па
зарадцы электрамабіляў.
13:05
Грамадства
Ці захаваецца на дарогах краіны галалёдзіца 10 сакавіка, адказалі сіноптыкі
У аўторак будзе малавоблачна. Без ападкаў. Тэмпература
паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад плюс
9 градусаў па паўночным усходзе да плюс 18 градусаў па паўднёвым
захадзе.
12:46
У свеце
Цана газу ў Еўропе перасягнула $800 за 1 тыс. куб.м
Кошт красавіцкага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырас да амаль $820
за 1 тыс. куб.м. Рост каціровак з пачатку дня перавышае 27 працэнтаў.
12:34
Грамадства
У Беларусі завяршае дзейнасць Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
Рашэнне аб завяршэнні работы прыватнай ВНУ было прынята заснавальнікам два гады таму.
12:25
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Беларусі рады прымаць працавітых людзей з Узбекістана
"Шмат узбекаў жыве ў нас. І хочуць жыць і працаваць. Гэта нашы людзі. Мы з вялікім задавальненнем, асабліва сямейных людзей, запрашаем да сябе. У нас, на жаль, не такі рост, як у вас, народанасельніцтва. Таму мы заўсёды рады бачыць вельмі працавітых узбекскіх людзей, калі яны вырашаць сюды прыехаць", - сказаў Прэзідэнт.
12:19
Грамадства
Пасольства Беларусі паведаміла пра эвакуацыйны рэйс з Амана на 10 сакавіка
"Да ведама грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Султанаце
Аман. У сувязі з закрыццём паветранай прасторы над шэрагам
блізкаўсходніх краін авіякампаніяй "Белавія" 10 сакавіка запланаваны
эвакуацыйны рэйс з аманскага горада Салала", - гаворыцца ў паведамленні
беларускага пасольства.
12:17
Грамадства
Больш як 25 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 25 111 замежных грамадзян з 38
еўрапейскіх краін. З пачатку дзеяння бязвізу нашу краіну наведалі 1 283
280 жыхароў Еўропы.
12:15
Прэзідэнт
Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка МЗС па выніках яго візітаў у краіны Афрыкі
"Афрыка - гэта будучыня. Напэўна, ты гэта разумееш больш, чым хто-небудзь у нашай краіне. Таму вось апошняя твая камандзіроўка. І сцісла, мы аб гэтым яшчэ будзем гаварыць, што ўдалося нам дасягнуць у Афрыцы і якія напрамкі з якімі краінамі мы гатовы сёння развіваць. Але, самае галоўнае, трэба памятаць, што мы ж не імперыя, мы ж не амерыканцы, што мы ахопім увесь кантынент. Трэба мець апорныя кропкі, з якіх мы будзем працаваць у краінах, якія нас цікавяць. Гэта галоўнае", - заявіў беларускі лідар.
12:03
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў Узбекістану дапамогу Беларусі ў будаўніцтве АЭС
"Ведаем ваш інтарэс да нашых спецыялістаў у плане будаўніцтва атамнай станцыі. Мы такія кампетэнцыі асвоілі дзякуючы расіянам. Мы з расіянамі працуем ва ўсіх кропках свету, дзе яны будуюць гэтыя атамныя энергаблокі. Калі вас задавальняе, прыязджайце ў любы час, калі вам патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.
12:01
Спорт
Беларуска Піліпенка перамагла на этапе Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы
7 і 8 сакавіка ў Швейцарыі адбыліся два індывідуальныя старты. У суботу
Любоў набрала 75,91 бала і заняла другое месца сярод 20 дзяўчат,
уступіўшы толькі Аксане Яцюк з Украіны (78,75).
11:54
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб падрыхтоўцы візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь
"Гісторыя добрая, адносіны ў нас вельмі добрыя. Я спадзяюся, што гэтыя адносіны будуць мець свой працяг. Вельмі спадзяюся. Таму візіт Шаўката Мірамонавіча ў Беларусь у гэтым плане будзе такім этапным і гістарычным, калі можна так сказаць. Вы для нас ключавы партнёр", - заявіў Прэзідэнт.
11:47
Прэзідэнт
Лукашэнка ўпэўнены ў магчымасці дасягнення $2 млрд тавараабароту паміж Беларуссю і Узбекістанам
Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Узбекістана ў Беларусі Рахматулой Назаравым.
11:43
Эканоміка
Спрошчаны адміністрацыйныя працэдуры для ўладальнікаў трактароў і самаходных машын
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах спрашчэння адміністрацыйных працэдур,
зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і суб'екты гаспадарання,
а таксама ўдасканалення асобных палажэнняў з улікам практыкі іх
прымянення.
11:30
У свеце
Паводка ў Кеніі: колькасць ахвяр узрасла да 42
Стыхія закранула сталіцу Найробі і шэраг іншых гарадоў. Ліўні выклікалі
маштабныя падтапленні: патокі вады змывалі аўтамабілі, былі парушаны
транспартныя зносіны і работа буйнейшага аэрапорта краіны. Паводка
таксама нанесла значны ўрон інфраструктуры і жыллю.
11:22
Эканоміка
Аб'ём дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі ў 2025 годзе перавысіў 16 млрд бел. руб.
"Гэтаму садзейнічала сістэмная работа ўрада па павышэнні даступнасці
рэсурснай падтрымкі МСП. Фактычны аб'ём сродкаў, выдзеленых бізнесу на
развіццё, па выніках мінулага года больш як на трэць перавысіў планавыя
паказчыкі", - адзначылі ў прэс-службе.
