Стужка навiн
09
.03.26
12:03
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў Узбекістану дапамогу Беларусі ў будаўніцтве АЭС
"Ведаем ваш інтарэс да нашых спецыялістаў у плане будаўніцтва атамнай станцыі. Мы такія кампетэнцыі асвоілі дзякуючы расіянам. Мы з расіянамі працуем ва ўсіх кропках свету, дзе яны будуюць гэтыя атамныя энергаблокі. Калі вас задавальняе, прыязджайце ў любы час, калі вам патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.
12:01
Спорт
Беларуска Піліпенка перамагла на этапе Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы
7 і 8 сакавіка ў Швейцарыі адбыліся два індывідуальныя старты. У суботу
Любоў набрала 75,91 бала і заняла другое месца сярод 20 дзяўчат,
уступіўшы толькі Аксане Яцюк з Украіны (78,75).
11:54
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб падрыхтоўцы візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь
"Гісторыя добрая, адносіны ў нас вельмі добрыя. Я спадзяюся, што гэтыя адносіны будуць мець свой працяг. Вельмі спадзяюся. Таму візіт Шаўката Мірамонавіча ў Беларусь у гэтым плане будзе такім этапным і гістарычным, калі можна так сказаць. Вы для нас ключавы партнёр", - заявіў Прэзідэнт.
11:47
Прэзідэнт
Лукашэнка ўпэўнены ў магчымасці дасягнення $2 млрд тавараабароту паміж Беларуссю і Узбекістанам
Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Узбекістана ў Беларусі Рахматулой Назаравым.
11:43
Эканоміка
Спрошчаны адміністрацыйныя працэдуры для ўладальнікаў трактароў і самаходных машын
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах спрашчэння адміністрацыйных працэдур,
зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і суб'екты гаспадарання,
а таксама ўдасканалення асобных палажэнняў з улікам практыкі іх
прымянення.
11:30
У свеце
Паводка ў Кеніі: колькасць ахвяр узрасла да 42
Стыхія закранула сталіцу Найробі і шэраг іншых гарадоў. Ліўні выклікалі
маштабныя падтапленні: патокі вады змывалі аўтамабілі, былі парушаны
транспартныя зносіны і работа буйнейшага аэрапорта краіны. Паводка
таксама нанесла значны ўрон інфраструктуры і жыллю.
11:22
Эканоміка
Аб'ём дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі ў 2025 годзе перавысіў 16 млрд бел. руб.
"Гэтаму садзейнічала сістэмная работа ўрада па павышэнні даступнасці
рэсурснай падтрымкі МСП. Фактычны аб'ём сродкаў, выдзеленых бізнесу на
развіццё, па выніках мінулага года больш як на трэць перавысіў планавыя
паказчыкі", - адзначылі ў прэс-службе.
10:58
Спорт
Беларускія акрабаты заваявалі пяць узнагарод этапу Кубка свету ў Партугаліі
У актыве нашай зборнай адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі. Сярод
жаночых груп на другую прыступку п'едэстала ўзняліся Ульяна Малчанава,
Соф'я Ліцкевіч і Яна Міневіч. Трэцяе месца ў гэтым жа відзе праграмы ў
юнакоў занялі Іван Карвіга, Уладзімір Гецьман, Арцём Еўтух і Кірыл
Сцепанкевіч.
10:51
Культура
На выставе майстра графікі Уладзіміра Басалыгі ўпершыню прадстаўлены каляровыя малюнкі архітэктурных помнікаў
На выставе наведвальнікі ўбачаць больш як 40 выдатных работ з творчай
спадчыны Уладзіміра Басалыгі. Сярод іх аўталітаграфіі, афорты і
графічныя лісты, створаныя пры дапамозе каляровых і вугальных алоўкаў,
тушы, пастэлі.
10:39
Эканоміка
ЕАБР: узровень золатавалютных рэзерваў Беларусі пакрывае больш за 3,5 месяца імпарту тавараў і паслуг
"У Беларусі золатавалютныя рэзервы выраслі на $0,67 млрд за люты 2026
года і дасягнулі $16,37 млрд на пачатак сакавіка 2026-га, абнавіўшы
гістарычны максімум. Існуючы ўзровень рэзерваў забяспечвае пакрыццё
больш як 3,5 месяца імпарту тавараў і паслуг", - адзначылі ў ЕАБР.
10:04
Грамадства
Пісаў не толькі прозу: пра Шамякіна-эксперыментатара і яго шматгранную асобу
Аналізуючы творчасць Івана Шамякіна, Дзмітрый Самахвалаў адзначыў яе
тэматычную разнастайнасць, але цалкам ад тэмы вайны пісьменнік не
адыходзіў.
10:00
Грамадства
Натарыусы 13 сакавіка пракансультуюць бясплатна ў гонар Дня Канстытуцыі Беларусі
Удзел у акцыі прымуць усе натарыяльныя канторы краіны ў адпаведнасці з
графікам работы. Поўны спіс натарыяльных кантор, іх кантактныя даныя і
час работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў
раздзеле "Знайсці натарыуса".
09:37
Спорт
Мінскія дынамаўцы на выездзе сустрэнуцца з маскоўскімі аднаклубнікамі
Прымаць "зуброў" будзе "Дынама" з Масквы. У пачатку сакавіка абедзве
каманды пацярпелі па два паражэнні на родным лёдзе, але перад гэтым
хакеісты расійскага клуба абыгралі лідара Усходу "Металург". У мінулым
месяцы абодва сталічныя калектывы мелі серыі з некалькіх перамог запар.
09:32
У свеце
Савет экспертаў Ірана выбраў Маджтабу Хаменеі вярхоўным лідарам рэспублікі
"На надзвычайным пасяджэнні аятала Сеед Маджтаба Хасейні Хаменеі
аднагалосна выбраны паважанымі прадстаўнікамі Савета экспертаў трэцім
лідарам свяшчэннай сістэмы Ісламскай Рэспублікі Іран", - гаворыцца ў
спецыяльнай заяве савета.
