Стужка навiн
22
.04.24
13:56
Прэзідэнт
Лукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя
Намеснік міністра Юрый Горбіч пайшоў на павышэнне і быў узгоднены кіраўніком дзяржавы на пасаду першага намесніка. Яго месца зойме начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
13:52
Прэзідэнт
Пасол Беларусі ў Бразіліі ўзгоднены на пасаду першага намесніка кіраўніка МЗС
Да гэтага часу Сяргей Лукашэвіч працаваў на пасадзе Надзвычайнага і
Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Бразіліі і па сумяшчальніцтве ў Парагваі і
Уругваі.
13:47
Прэзідэнт
"Трэба зрабіць усё неабходнае, каб утрымаць краіну". Лукашэнка абазначыў задачы для мясцовай вертыкалі
"Трэба да гэтага рыхтавацца. Таму кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну нам трэба бачыць і своечасова ўсё зрабіць. І гараджане павінны падключыцца і дапамагчы. Нам трэба ў гэтым годзе не проста сябе забяспечыць на будучы год, але і зрабіць задзел на будучыню", - абазначыў задачы Прэзідэнт.
13:42
Прэзідэнт
Маргунова ўзначаліла Дзяржстандарт
Алена Маргунова нарадзілася 7 жніўня 1967 года ў Магілёве. Скончыла
Магілёўскі тэхналагічны інстытут і аспірантуру гэтай навучальнай
установы.
13:39
Прэзідэнт
Сяргей Масляк назначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Сяргей Масляк нарадзіўся 8
верасня 1980 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны
ўніверсітэт, Інстытут турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
фізічнай культуры і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
13:25
Прэзідэнт
Лукашэнка назначыў новага міністра юстыцыі
Яўген Каваленка нарадзіўся 26 чэрвеня 1980 года ў горадзе Борзя
Чыцінскай вобласці Расіі. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны
ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Акадэмію
кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
13:11
Прэзідэнт
Новае кіраўніцтва ў міністэрствах і мясцовая вертыкаль. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.
13:08
Грамадства
Кампаніі Беларусі і Расіі вядуць перагаворы па ўмовах перавалкі грузаў цераз порт Архангельска
Беларусь абмяркоўвае з расійскім бокам умовы і кошт выкарыстання порта
Архангельска для перавалкі экспартных грузаў. Аб гэтым паведаміў
журналістам губернатар Архангельскай вобласці Расіі Аляксандр Цыбульскі
па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
13:01
Грамадства
У Беларусі стартаваў агульнарэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій
Як паведамлялася раней Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, у
кірмашы прыме ўдзел амаль 2,4 тыс. наймальнікаў розных сфер дзейнасці,
якія прадставяць, паводле папярэдніх даных, больш за 25 тыс. свабодных
рабочых месцаў.
12:45
Палітыка
Сергяенка: Беларусь і ў далейшым будзе рабіць усё для забеспячэння бесперапынных кантактаў з Кітаем
"Вітаю Вас і членаў дэлегацыі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі
Кітая ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Ваш візіт - яркае пацвярджэнне паспяховага ўзаемадзеяння дзяржаўных
органаў Беларусі і Кітая", - сказаў Ігар Сергяенка.
12:42
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці разам працаваць у перавалцы грузаў
Адзін з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, які назваў у час сустрэчы Прэзідэнт, - мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў. Перш за ўсё размова ішла аб лесаперапрацоўчых, суднабудаўнічых, суднарамонтных магутнасцях.
12:34
Спорт
Беларускія паралімпійцы заваявалі два медалі на старце чэмпіянату Еўропы па плаванні
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 435 плыўцоў, якія прадстаўляюць не толькі
еўрапейскія краіны, але і іншыя кантыненты. Напярэдадні ў стартавы
дзень турніру былі разыграны 26 камплектаў узнагарод, па выніках двух
фіналаў на подыум падымаліся беларускія спартсмены.
12:29
Грамадства
Аператыўна, якасна, скрупулёзна. Старшыня ДКСЭ пра новыя віды экспертыз і ініцыятывы ведамства
Навукова абгрунтаваныя вывады гэтых людзей, аформленыя ў выглядзе
заключэння судовага эксперта, часам маюць вельмі важнае значэнне ў лёсе
чалавека. Падыходзячы з усёй адказнасцю да свайго абавязку, супрацоўнікі
Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выконваюць яго няўхільна -
якасна, аператыўна, скрупулёзна.
12:08
Спорт
Сасновіч згуляе з Дарт у кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
Сёння ў паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае
109-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з брытанскай тэнісісткай
Хэрыет Дарт, у якой 86-я пазіцыя.