Стужка навiн
23
.01.25
18:07
Эканоміка
Беларусь разлічвае далучыцца да Новага банка развіцця БРІКС
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства фінансаў Беларусі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".
17:55
Эканоміка
Лесін: высакаякасная прадукцыя БЕЛАЗа запатрабавана на сусветным рынку
"Калі мы працуем ва ўмовах, абмежаваных па рынках, на першае месца
выходзяць пытанні якасці прадукцыі, яе кошту. Па суадносінах цана-якасць
наш прадукт БЕЛАЗ-7513 - лідар на сусветным рынку", - звярнуў увагу Сяргей Лесін.
17:28
Грамадства
Самазвалы, мікрасхемы, шакалад. Якім таварам прысвоілі Дзяржаўны знак якасці
У пачатку мінулага года Прэзідэнт падпісаў указ аб Дзяржаўным знаку
якасці. Больш за 600 тавараў нашых прадпрыемстваў увесь мінулы год
даказвалі, што адпавядаюць усім крытэрыям - бяспекі, экалагічнасці,
інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.
16:17
Спорт
Летнія Гульні ШАС у 2026 годзе пройдуць у Расіі
"Мы прапанавалі Расію, і ўсе радасна згадзіліся, - сказаў Дзегцяроў. - У
Расіі прыняць такія Гульні з такой колькасцю ўдзельнікаў могуць толькі
Масква і Санкт-Пецярбург. "Пад зорачкай" яшчэ пара гарадоў, але Масква і
Санкт-Пецярбург ужо ўзгоднены".
15:58
Палітыка
Сірыя зацікаўлена ў хутчэйшым аднаўленні поўнафарматнай работы беларускага пасольства ў Дамаску
"Кіраўнік Сірыі абазначыў зацікаўленасць у больш хуткім аднаўленні
поўнафарматнай работы беларускага пасольства ў Дамаску, для работы якога
будуць створаны бяспечныя ўмовы", - расказалі ў МЗС.
15:44
Палітыка
Рыжанкоў: Беларусь выступае за захаванне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі
"Бакі падрабязна абмеркавалі міжнародную сітуацыю і рэгіянальныя
канфлікты, падкрэсліўшы агульную зацікаўленасць у іх больш хуткім
урэгуляванні. Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь нязменна
выступае за захаванне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай
цэласнасці Сірыі ў міжнародна-прызнаных граніцах краіны", - расказалі ў
МЗС.
14:57
Палітыка
Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў знаходзіцца з візітам у Сірыі
"Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў па запрашэнні
сірыйскага боку наведвае з візітам Дамаск. Адбыліся яго перагаворы з
кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аль-Шараа", - расказалі
ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
14:51
Грамадства
Беларусь рыхтуецца прэзентаваць прадукцыю і тавары на міжнародных выстаўках у Афрыцы
Афрыка з'яўляецца перспектыўным рэгіёнам для развіцця
гандлёва-эканамічных сувязей. Прысутнасць беларускай прадукцыі на
афрыканскім рынку вызначае магчымасці па далейшым пашырэнні геаграфіі
ўзаемадзеяння беларускіх вытворцаў з партнёрамі шэрага краін кантынента,
расказалі ў "Белінтэрэкспа".
14:04
Грамадства
Лебедзеў: наглядальнікі ад СНД наведалі ўжо ўсе рэгіёны Беларусі
"Зразумела, 100 працэнтаў участкаў мы не можам ахапіць, але даволі
вялікую колькасць паглядзелі, сустракаліся з кіраўнікамі абласных і
ўчастковых выбарчых камісій. Асабліва актыўна пачалі маніторынг са
стартам датэрміновага галасавання 21 студзеня", - сказаў Сяргей
Лебедзеў.
13:48
Спорт
Тры беларусы ўвайшлі ў дзясятку лепшых у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Расіі па біятлоне
Праграму спаборніцтваў адкрыла мужчынская індывідуальная гонка на 20 км,
удзел у якой прынялі 66 біятланістаў, у тым ліку сем беларусаў. Лепшым з
нашых спартсменаў стаў Павел Бялько, які дапусціў усяго адзін промах на
чатырох агнявых рубяжах і паказаў восьмы рэзультат.
13:33
Грамадства
Белгідрамет: не па сезоне цёплае надвор'е захаваецца да канца студзеня
"Сваю трэцюю дэкаду студзень пачаў, значна апярэджваючы кліматычную
норму. Не па сезоне цёплае надвор'е захаваецца ў рэспубліцы і да канца
гэтага тыдня. Начныя мінімумы будуць знаходзіцца ў межах мінус 4 - плюс
3, дзённыя максімумы складуць 0 - плюс 5 градусаў.
13:32
Прэзідэнт
Лукашэнка: ніякі ўплыў звонку не павінен пахіснуць закладзеныя беларусамі ўстоі
"Вынікі Года якасці, якія мы сёння падводзім, - гэта вынік дзесяцігоддзяў нашага развіцця. Таму заканамерна, што выстаўка нашых дасягненняў "Мая Беларусь" у новым Мінскім міжнародным выставачным цэнтры стала галоўнай падзеяй мінулага года", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
13:25
Грамадства
Канцэрт на Камароўцы і "Ноч адкрыццяў" у Нацбібліятэцы. Чым здзіўляе "Марафон адзінства" ў Мінску
"Марафон адзінства" вярнуўся ў пункт свайго пачатку - у Мінск. І гэта не
проста так. Маштабы горада ўражваюць. Таму "Марафон адзінства" не мог
працаваць у тым жа фармаце, у якім працаваў у іншых гарадах", - падкрэсліў Андрэй
Гузель.
13:11
Прэзідэнт
Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці ў гісторыі суверэннай Беларусі
Указ аб заснаванні Дзяржаўнага знака якасці Прэзідэнт падпісаў у студзені 2024 года. Знак уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь".