Стужка навiн
23
.04.24
10:59
Прэзідэнт
Беларусь і Ганконг правядуць перагаворы па праекце дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах
На правядзенне перагавораў па праекце дагавора і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства юстыцыі.
10:51
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы нагляду за фінансавым рынкам
У мэтах умацавання надзейнасці і забеспячэння стабільнасці фінансавых
рынкаў праектам пагаднення замацоўваюцца спосабы абмену паміж нагляднымі
органамі (Нацбанкам Беларусі, Мінфінам Беларусі і Цэнтрабанкам Расіі)
інфармацыяй, атрыманай у рамках нагляду і кантролю на фінансавых рынках.
10:23
Палітыка
Беларусь напрацоўвае новыя партнёрскія сувязі ў Лацінскай Амерыцы
Як адзначылі ў прэс-службе, у ходзе размовы з паслом Гватэмалы Густава
Лопесам Кальдэронам абмеркаваны асноўныя напрамкі развіцця двухбаковага
супрацоўніцтва.
10:18
Палітыка
Алейнік абмеркаваў з Мезенцавым тэматыку беларуска-расійскай інтэграцыі ў фармаце Саюзнай дзяржавы
Абмеркаваны пытанні выканання рашэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета,
прынятых па выніках пасяджэння, якое адбылося 29 студзеня 2024 года ў
Санкт-Пецярбургу.
09:45
Грамадства
Да плюс 15 градусаў і пераважна без ападкаў чакаецца сёння ў Беларусі
Сёння надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе.
09:34
Грамадства
Беларусь прыпыніць дзеянне Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
"Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
пастанаўляе прыняць праект закона Рэспублікі Беларусь "Аб прыпыненні
дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе", - гаворыцца ў
дакуменце.
09:21
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў з 50-годдзем пачатку будаўніцтва БАМ удзельнікаў гэтага праекта
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што актыўны ўдзел у будаўніцтве
Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі разам з прадстаўнікамі іншых
братэрскіх савецкіх народаў прымалі каля 60 тыс. беларусаў.
09:02
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў іўдзеяў з Песахам
"Гэта свята вернасці яўрэйскага народа сваім традыцыям. Яно сімвалізуе
пачатак доўгага шляху да знаходжання запаветнай зямлі. Сёння памяць аб
мужнасці і стойкасці продкаў дае сілы пераадольваць цяжкасці сучаснага
свету, з'яўляецца залогам светлай будучыні", - гаворыцца ў віншаванні.
22
.04.24
19:31
Прэзідэнт
Беларусь арганізуе адпачынак для больш як 400 дзяцей з дружалюбных краін
У час знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне,
атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя
мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб'екты ў Мінску і рэгіёнах.
19:11
Грамадства
Дэпартамент працы 26 красавіка правядзе прамыя тэлефонныя лініі ва ўсіх рэгіёнах краіны
Спецыялісты адкажуць на пытанні па прымяненні заканадаўства аб ахове
працы, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Званкі будуць
прымацца з 9.00 да 11.00.
18:43
Эканоміка
Чабатар: дзяржава стварыла ўмовы для стымулявання пераходу ІП у юрыдычную асобу
Дзяржава стварыла ўмовы для стымулявання пераходу індывідуальных
прадпрымальнікаў у юрыдычную асобу. Аб гэтым расказаў журналістам
міністр эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы падпісаны Прэзідэнтам закон
па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці.
18:05
Грамадства
Сергяенка: неабходна прадоўжыць практыку правядзення сумесных пасяджэнняў палат парламента
Паміж Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі выбудавана
канструктыўнае ўзаемадзеянне, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар
Сергяенка на рабочай сустрэчы членаў Савета Палаты прадстаўнікоў з
членамі Прэзідыума Савета Рэспублікі.
17:47
Грамадства
Качанава: законы павінны быць эфектыўнымі, актуальнымі і своечасовымі
Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на рабочай
сустрэчы Савета Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыума Савета Рэспублікі.
17:40
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці
Закон устанаўлівае абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва і
прадугледжвае дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай
дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы.