Стужка навiн
15
.05.26
12:42
Грамадства
Ці планаваць пікнік 16 мая? Сіноптыкі далі прагноз
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў,
толькі ноччу па захадзе, днём па заходняй палавіне пройдуць
кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
12:30
Прэзідэнт
Лукашэнка перадаў Трампу добрыя пажаданні і запэўніў, што ў Беларусі ў яго надзейныя сябры
"Вам, Франклін, хачу падзякаваць за добрае пасланне, якое мне перадаў спадар Коўл (спецпасланнік ЗША Джон Коўл. - Заўвага БЕЛТА) у час свайго візіту і нашых перагавораў. Вы ж разумееце, што без Прэзідэнта ЗША нам, магчыма, больш складана было б устанавіць нашы адносіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
12:00
Прэзідэнт
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма
Евангелісцкая асацыяцыя Білі Грэма заснавана ў 1950 годзе. Візіт у Беларусь Франкліна Грэма праходзіць 14-18 мая, у рамках якога прадугледжаны яго ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.
11:50
Спорт
Беларус Андрэй Мядзюн стаў другім на Кубку свету па ўшу ў Кітаі
Спаборніцтвы праходзілі ў кітайскім Макаа. Мядзюн дайшоў да фіналу ў
вагавой катэгорыі да 80 кг, дзе з лікам 0:2 уступіў прадстаўніку Алжыра.
11:46
Прэзідэнт
Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і ў галіне абароны, а таксама маючыя адбыцца сумесныя мерапрыемствы па гэтых напрамках.
11:31
Эканоміка
У Беларусі засеяна 89 працэнтаў плошчы яравых культур
"Паводле аператыўных даных на 15 мая, яравых культур у краіне
пасеяна на плошчы 2 млн 26 тыс. га, што складае 89 працэнтаў ад агульнай
плошчы сяўбы ў памеры 2294 тыс. га", - расказалі ў прэс-службе.
11:19
Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам медыяфоруму і нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара"
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтыя мерапрыемствы аб'ядноўваюць таленавітых журналістаў і маладое пакаленне аўтараў у творчым імкненні зрабіць інфармацыйны парадак дня больш яркім, вострым і актуальным.
11:18
Эканоміка
Турчын: Беларусь бачыць у Інданезіі апорны пункт уваходу ў вялікі рэгіён Паўднёва-Усходняй Азіі
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што візіт прэзідэнта Інданезіі Прабова
Субіянта ў Беларусь у ліпені мінулага года надаў важны імпульс развіццю
ўсяго спектра беларуска-інданезійскіх кантактаў. "Пацвярджаем гатоўнасць
беларускага боку рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці", - дадаў
Аляксандр Турчын.
11:12
Грамадства
"Незвычайны ракурс". Фотавыставу аб жанчынах у журналістыцы прадставілі на медыяфоруме ў Гродне
На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў фатаграфій, якія
раскрываюць жанчыну ў журналістыцы. У тым ліку ёсць і фота, на якіх за
работай і ў дамашняй абстаноўцы карэспандэнты БЕЛТА.
10:55
Грамадства
"АБ'ЕКТЫЎна - аб часе і людзях" расказвае на медыяфоруме выстава фотакарэспандэнта БЕЛТА Сяргея Халадзіліна
Выстава ўключае каля 50 лепшых работ майстра, знятых ім у апошнія
дзесяць гадоў. У аснове - людзі працы, сельскія жыхары, работнікі
вытворчасці, а таксама вельмі прыгожая беларуская прырода.
10:36
У свеце
МЗС Кітая заклікала ЗША і Іран як мага хутчэй урэгуляваць канфлікт
У Пекіне таксама падкрэслілі неабходнасць хутчэйшага аднаўлення нармальнай работы марскіх шляхоў.
10:11
Грамадства
Удзельнікі медыяфоруму ў Гродне ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам у ВАВ
Удзельнікі форуму сабраліся ў святым і знакавым месцы - ля брацкай
магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай
вайны.
09:26
Грамадства
Урад прыняў меры для ўмацавання нацыянальнай сістэмы кібербяспекі
Прынятыя меры накіраваны на ўзмацненне скаардынаванага рэагавання на
кіберпагрозы і павышэнне абароненасці аб'ектаў інфармацыйнай
інфраструктуры.
09:15
Грамадства
Дзень сям'і адзначаюць сёння ў Беларусі
Моцная сям'я - аснова развіцця дзяржавы. Паводле даных перапісу
насельніцтва 2019 года, у Беларусі налічвалася 2 612 413 сем'яў. У 2025
годзе ў краіне было ўзята 52 044 шлюбы.
09:02
Грамадства
Да +23°С па паўднёвым захадзе і навальніцы на ўсходзе. Якім будзе надвор'е сёння
Чакаецца пераменная воблачнасць. Раніцай у асобных раёнах - слабы туман.
Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах з
парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 12 градусаў па паўночным усходзе да плюс 23 па паўднёвым захадзе.
