Стужка навiн
18
.05.26
18:56
Грамадства
Мінсельгасхарч актуалізаваў парадак прыёму экзаменаў на права кіравання трактарам
Экзамены прымае ўпаўнаважаны орган, да кампетэнцыі якога адносіцца
ажыццяўленне адмінпрацэдур па выдачы, абмене і вяртанні пасведчанняў
трактарыста-машыніста, па месцы жыхарства грамадзян альбо па месцы
знаходжання ў выпадках, калі рэгістрацыя па месцы знаходжання з'яўляецца
абавязковай.
18:19
Эканоміка
Саўмін вызначыў пералік арганізацый і інвестпраектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі МТК
Указам прадугледжана будаўніцтва ў 2026-2028 гадах не менш як 73
малочнатаварных комплексаў у адпаведнасці з пералікам арганізацый і
інвестыцыйных праектаў, што вызначаюцца Саветам Міністраў на падставе
прапаноў аблвыканкамаў.
18:12
Грамадства
"Белавія" з 28 мая аднаўляе палёты ў Мурманск
Рэйсы будуць выконвацца кожны чацвер: вылет з Мінска ў 14.40, прыбыццё ў
Мурманск - у 17.25, вылет з Мурманска - у 18.25, прыбыццё ў Мінск - у
21.05. Кошт білета ў Мурманск і назад - ад 677 беларускіх рублёў (тарыф
"Лайт").
17:16
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС
Папраўкі датычацца аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі
дзяржавамі - членамі ЕАЭС сумесных кааперацыйных праектаў у галінах
аграпрамысловага комплексу.
16:59
Грамадства
Беларускія школьніцы перамаглі ў Еўрапейскай алімпіядзе для дзяўчат па інфарматыцы ў Італіі
Кіравалі камандай настаўнік інфарматыкі Ліцэя імя Фелікса Дзяржынскага
БДУ Анжаліка Лапо і настаўнік інфарматыкі гімназіі нумар 8 Віцебска
Вераніка Лакціна.
16:47
Палітыка
У МЗС Беларусі назвалі ўмовы новай архітэктуры бяспекі ў Еўразіі
"Рэспубліку Беларусь задаволіць любая архітэктура бяспекі, якая будзе
заснавана на прынцыпах непадзельнасці бяспекі і неўмяшання ва ўнутраныя
справы суверэнных дзяржаў, а таксама на ўзаемным уліку інтарэсаў і
занепакоенасцей усіх удзельнікаў", - заявіў Ігар Сякрэта.
16:44
Грамадства
Генеральныя сакратары АДКБ і АБСЕ абмеркавалі ў Вене сітуацыю ў сферы бяспекі ў Еўразіі
"Пры абмене ацэнкамі па сітуацыі ў зонах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс,
бакі згадзіліся з тым, што канфлікты павінны вырашацца мірнымі сродкамі
праз перагаворны працэс", - адзначылі ў АДКБ.
16:26
Грамадства
БДУ ўдзельнічае ў тэматычным тыдні ШАС "Адукацыя і культура без межаў"
Ва ўрачыстым адкрыцці, якое прайшло ў анлайн-фармаце, прынялі ўдзел
прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і нацыянальных рэктаратаў
Універсітэта ШАС (УШАС) з Беларусі, Расіі, Кітая, Індыі, Ірана,
Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Таджыкістана і Узбекістана.
16:20
Эканоміка
Мінбудархітэктуры плануе актывізаваць супрацоўніцтва з ААН-Хабібат у горадабудаўніцтве
"Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі супрацоўніцтва, узмацненні
рэгіянальнага партнёрства, у тым ліку аб правядзенні міжнародных
семінараў у Мінску з запрашэннем экспертаў ААН-Хабітат для абмену
лепшымі практыкамі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у сферы
горадабудаўніцтва і ўстойлівага жылля на базе УП
"БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА", - расказалі ў прэс-службе.
16:02
Палітыка
Сергяенка ў Азербайджане: Беларусь гатова сумесна шукаць ключы да вырашэння праблем сучаснай урбаністыкі
"Цяперашняя сесія супадае з дзесяцігоддзем рэалізацыі Новай праграмы
развіцця гарадоў. Гэты перыяд стаў часам пошуку аптымальных рашэнняў", - сказаў
Ігар Сергяенка.
15:55
Грамадства
Больш за 160 школьнікаў рэкамендаваны да паступлення ў ВНУ і ліцэі без іспытаў дзіцячым тэхнапаркам
Пасяджэнне наглядальнага савета, прысвечанае выдачы рэкамендацый для
паступлення ў ліцэі і ВНУ без іспытаў, прайшло ў Нацыянальным дзіцячым
тэхнапарку 12 мая. Усяго на атрыманне рэкамендацыі ў гэтым годзе
прэтэндавала 205 выпускнікоў установы.
15:46
Грамадства
Падрыхтоўка да сезона: май здзівіць беларусаў па-сапраўднаму летняй спёкай
У аўторак, 19 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы,
навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман.
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-15 градусаў вышэй за нуль, у
заходніх раёнах - плюс 8-9 градусаў, днём будзе ад плюс 16 градусаў па
паўночным захадзе да плюс 30 градусаў па ўсходзе.
15:30
Эканоміка
Ад прамысловай кааперацыі да адукацыі. Стала вядома праграма Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
За гады правядзення форум набыў статус традыцыйнай дыялогавай пляцоўкі
прадстаўнікоў органаў улады, бізнес-супольнасцей Расіі і Беларусі.
15:02
Спорт
Беларусы разграмілі футбалістаў Сан-Марына ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ
У другім матчы кваліфікацыйнай групы В3 падапечныя Сяргея Сасноўскага ў
Сан-Марына разграмілі каманду гаспадароў з лікам 6:0. Па галявым дублі
аформілі Захар Драчоў і Андрэй Луцковіч, па разе вызначыліся Ян Прыёмка і
Сяргей Жывушка.
14:32
Грамадства
Адкрыта рэгістрацыя на VIII Асеннюю навуковую сесію - буйнейшы навуковы юрыдычны форум краіны
Маштабны навукова-практычны форум пройдзе з 14 па 16 кастрычніка 2026
года і збярэ вядучых вучоных, дзяржаўных дзеячаў, практыкуючых юрыстаў і
прадстаўнікоў бізнесу для абмеркавання ключавых вектараў развіцця
прававой сістэмы.
